Урад мае намер накіраваць да 500 тыс. рублёў на рэканструкцыю дзвюх цэркваў у Жыровіцкім манастыры
13 жніўня, BPN. Урад мае намер накіраваць да 500 тыс. рублёў на рэканструкцыю дзвюх цэркваў у Свята-Успенскім мужчынскім стаўрапігіяльным манастыры ў Жыровічах (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці), вынікае з пастановы Савета міністраў № 526 ад 12 жніўня “Аб фінансаванні расходаў рэспубліканскага бюджэту”.
Дакумент, апублікаваны 13 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, прадугледжвае змяненне пераліку будоўляў і аб’ектаў, якія падлягаюць фінансаванню ў рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2022 год.
Пералік дапоўнены пунктамі аб рэканструкцыі Яўленскай і Георгіеўскай цэркваў, размешчаных на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра. Для кожнага аб’екта ўстаноўлены ліміт фінансавання — 250 тыс. рублёў.
Міністэрству эканомікі даручана ўлічыць гэта пры падрыхтоўцы нарматыўнага акта аб унясенні змяненняў у інвестпраграму, зацверджаную ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 18 ад 26 студзеня, а Міністэрству фінансаў — “зрабіць захады па рэалізацыі” гэтай пастановы.
У цяперашні час Беларускі экзархат узначальвае мітрапаліт Веніямін (у свецкім жыцці Віталь Тупека) — першы ўраджэнец Беларусі сярод кіраўнікоў гэтай структурнай адзінкі Рускай праваслаўнай царквы. Свяшчэнны сінод РПЦ прызначыў яго на мінскую кафедру 25 жніўня 2020 года. Ён змяніў мітрапаліта Паўла (цяпер мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі, патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі), які быў адкліканы з Беларусі неўзабаве пасля пачатку поствыбарных пратэстаў, адзначыўшыся выказваннямі пра гвалт, у тым ліку з боку сілавікоў і наведваннем у бальніцы пацярпелых на акцыях.
Адразу пасля прызначэння Веніямін стаў не ў прыклад часцей за папярэднікаў сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам, актывізаваў супрацоўніцтва царквы з органамі ўлады, стаў браць актыўны ўдзел у дзяржаўных мерапрыемствах. Неаднаразова ўхваляўся Лукашэнкам фактычна за лаяльнасць да ўлады і прадзяржаўную пазіцыю.
Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінуючай хрысціянскай канфесіяй. Руская праваслаўная царква лічыць беларускую зямлю сваёй кананічнай тэрыторыяй. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасць вернікаў у чатыры мільёны. Праваслаўная царква ў Беларусі налічвае паўтары тысячы прыходаў у 15 епархіях, чатыры з якіх аб’яднаныя ў Мінскую мітраполію.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+