Еўрапарламентарыі заклікалі Еўрасаюз скараціць колькасць беларускіх дыпламатаў у адказ на інцыдэнт з прадстаўніком ЕС у Мінску Шульц
9 верасня, BPN. Старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Юозас Олекас і дакладчык ЕП па Беларусі Пятрас Аўштравічус 8 верасня выступілі з сумеснай заявай у сувязі з кароткатэрміновым затрыманнем часовай паверанай у справах Еўрасаюза ў Мінску Эвеліны Шульц.
“Гэтая абуральная правакацыя — наўпрост фізічны напад на акрэдытаванага дыпламата — яшчэ адно сведчанне таго, што рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі не спыняецца ні перад чым на сваім дэструктыўным шляху, нават калі гэта азначае паставіць пад пагрозу тое, што засталося ад дыпламатычных адносін з суседзямі, — гаворыцца ў дакуменце. — Гэта таксама грубае парушэнне міжнародных дагавораў, ратыфікаваных самой Беларуссю, найперш Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах”.
“Мы заклікаем Еўрапейскі саюз і яго дзяржавы-члены да жорсткага адказу на гэты абуральны ўчынак, а менавіта да неадкладнага скарачэння колькасці беларускіх дыпламатаў, акрэдытаваных у Бруселі і іншых еўрапейскіх сталіцах, а таксама перагляду сваёй дыпламатычнай прысутнасці ў Беларусі”, — адзначылі Олекас і Аўштравічус.
Еўрапарламентарыі ў чарговы раз заклікалі беларускія ўлады “неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітзняволеных, зняць з іх усе абвінавачанні і пачаць сапраўдны інклюзіўны дыялог з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, каб знайсці выйсце з цяперашняга крызісу і забяспечыць мірныя палітычныя пераўтварэнні”.
Эвеліна Шульц была затрыманая на дзве гадзіны пасля абвяшчэння прысуду па “справе анархістаў”. “6 верасня каля 15.35 мяне сілком затрымалі пры выхадзе з будынка Мінскага гарадскога суда пасля гутаркі ў фае <…> з грамадзянамі, якія прысутнічалі на публічным абвяшчэнні прыгавору ў закрытым судовым пасяджэнні, паводле якога дзесяць палітвязняў былі прыгавораныя ў агульнай складанасці да 94 гадоў пазбаўлення свабоды”, — паведаміла BPN дыпламат.
Паводле слоў Шульц, яна неаднаразова давала зразумець, што валодае дыпламатычнай недатыкальнасцю, прад’явіўшы як дыпламатычную карту, так і дыпламатычны пашпарт.
“У канцы майго затрымання каля 17.30, калі прыбыў прадстаўнік дзяржпратакола МЗС, супрацоўнік міліцыі папрасіў мяне праз прадстаўніка МЗС (які перакладаў) прыняць афіцыйны “пратакол” (абвінаваўчае заключэнне?) і падпісаць яго, — працягнула Шульц. — На працягу ўсёй гэтай “размовы “я настойвала на захаванні майго дыпламатычнага імунітэту і на прысутнасці прадстаўніка дэлегацыі ЕС і/ці консулаў Польшчы ці Германіі”.
Паводле слоў дыпламата, падчас чытання пратакола яе здымалі на відэакамеру.
ЕС і яго беларускае прадстаўніцтва выказалі пратэст у сувязі з затрыманнем Шульц. У Бруселі для дачы тлумачэнняў была выклікана часовая павераная ў справах Беларусі ў ЕС.
У сваю чаргу Шульц выклікалі ў МЗС Беларусі, дзе ёй выказалі незадаволенасць наведваннем замежнымі дыпламатамі судоў, “крайні раз” папярэдзілі пра “магчымыя наступствы правакацый” і праінфармавалі аб прымяненні беларускім бокам “дадатковых мер рэагавання да Прадстаўніцтва ЕС”.
- Палітыка
"Белсат" прызнаны "непажаданай арганізацыяй" на тэрыторыі Расіі
- Грамадства, Эканоміка
Працоўныя пенсіі павышаны на 5%
- Палітыка
Украіна кантралюе сітуацыю на мяжы з Беларуссю — Зяленскі
- ПалітыкаЛукашэнка лічыць, што ў пагаршэнні адносін з Арменіяй віны Беларусі нямаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У Мінску іншаземца прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства
- Эканоміка
У жніўні продажы аўтобусаў МАЗ на рынку РФ знізіліся ў 21 раз
- Грамадства, Палітыка
Беларусь другі раз з пачатку года накіравала гуманітарную дапамогу ў Зімбабвэ
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі праблему аўто з беларускімі нумарамі
- ЭканомікаУ жніўні продажы "БелДжы" на рынку РФ знізіліся на 7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Продажы новых грузавікоў МАЗ на рынку Расіі ў жніўні знізіліся на 27%
- Палітыка
Швецыя працягне падтрымліваць беларускія дэмсілы, заяўляе АПК
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС звязаў удзел у ініцыятыве "Пояс і шлях" з захаваннем міру ў Беларусі
- Палітыка
Лукашэнка лічыць, што беларусам цяжка зразумець матывы еўрапейскіх эліт
- Эканоміка
Долар і еўра патаннелі на біржавых таргах 12 верасня
- Палітыка
Ваенная акадэмія гатовая пашыраць пералік спецыяльнасцей пад запыты Кітая — Хрэнін
- Грамадства, ПалітыкаЗа траціну верасня Літва спыніла больш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за ўвесь жнівеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што “не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў” (дапоўнена)
- Грамадства
На мяжы з Літвой затрымалі дваіх мужчын з беспілотнікамі
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што "не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў"
- ЭканомікаБелстат: За восем месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Смяротныя аварыі здарыліся 12 верасня ў Рагачоўскім раёне і Мінску
- Палітыка
Еўрапарламент 18 верасня абмяркуе сітуацыю з беларускімі палітвязнямі
- Грамадства, Палітыка
Сейм Латвіі прыняў папраўкі з забаронай на знаходжанне ў краіне аўто з беларускімі нумарамі
- Палітыка
Праваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку
- Грамадства
Гарыць лес на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
- Палітыка, Эканоміка
Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў, аб'ёмы растуць — кіраўнік Мінтранса
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Новаствораны "Першы інфармацыйны" канал уключаны ў абавязковы ТБ-пакет
- Палітыка, Эканоміка
"Беларуськалій" пяць гадоў пастаўляў тэхнічную соль у "днр" і "лнр" — расследаванне