Кампанія “БелВЭБлізінг” прафінансавала куплю вагонаў-хопераў для “Беларуськалія”
28 верасня, BPN. Кампанія “БелВЭБлізінг” прафінансавала пастаўку “Беларуськалію” вагонаў-хопераў для перавозкі мінеральных угнаенняў.
Прэс-служба “Банка БелВЭБ” паведамляе, што тэхніка закупляецца паводле праграмы “абнаўлення транспартна-лагістычнага комплексу беларускага экспарцёра”.
Першая партыя новых вагонаў прыбыла ў Салігорск (Мінская вобласць) на пачатку верасня. Усяго ў рамках экспартнага праекта на чыгуначную пляцоўку вытворцы і экспарцёра калійных угнаенняў прыбудзе 1.300 спецыяльных закрытых вагонаў-хопераў расійскай вытворчасці.
Кампанія “БелВЭБлізінг” была створаная ў 2018 годзе пры ўдзеле расійскай дзяржаўнай карпарацыі развіцця “ВЭБ.РФ” і беларускага “Банка БелВЭБ”. Асноўны напрамак дзейнасці кампаніі — лізінгавае фінансаванне пад пастаўкі высокатэхналагічнага абсталявання, вырабленага ў Расіі.
“Банк БелВЭБ” (раней “Белзнешэканомбанк”) трапіў пад амерыканскія санкцыі, уведзеныя супраць Расіі.
Галоўным акцыянерам банка з’яўляецца “ВЭБ.РФ”, якой належыць 97,52% акцый. Яна ўвайшла ў санкцыйны спіс ЗША, прыняты ў адказ на прызнанне Расіяй незалежнасці так званых данецкай і луганскай народных рэспублік — раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, якія не кантралююцца Кіевам.
У сувязі з падтрымкай уладамі ў Мінску ваеннай агрэсіі Расіі ўкраінскія ўлады шукаюць і арыштоўваюць на сваёй тэрыторыі маёмасць беларускіх кампаній, у тым ліку вагоны для перавозкі калійных угнаенняў і самі ўгнаенні.
Так, 2 верасня Нацыянальная паліцыя паведамляла аб арышце 390 чыгуначных вагонаў, якія належаць двум беларускім і васьмі расійскім прадпрыемствам на агульную суму каля 400 млн грыўняў (10,9 млн долараў).
Паводле афіцыйных звестак, на 24 лютага, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне РФ, на тэрыторыі Украіны знаходзілася больш за 7 тыс. вагонаў, якія належаць Беларускай чыгунцы і іншым прадпрыемствам краіны.
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


