Кіраўнік МУС Літвы: У выпадку поўнага закрыцця мяжы калідор для тых, хто бяжыць ад рэжыму Лукашэнкi, захаваецца
18 жніўня, Позірк. Вільнюс мае намер захаваць гуманітарны калідор для грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад пераследу рэжыму Лукашэнкі, нават у выпадку поўнага закрыцця мяжы, заявіла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце ў інтэрв’ю LRT.
“Сёння мы не ведаем, хто можа быць сярод тых, хто спрабуе трапіць у Літву, — адзначыла яна. — Разумеючы, што могуць быць розныя правакацыі, мы займаем жорсткую пазіцыю, звязаную з нашай нацыянальнай бяспекай, каб пазбегнуць магчымых правакацый і рэчаў, якія сапраўды ўяўляюць сур’ёзную [пагрозу]”.
Паводле яе слоў, калі МЗС выступае пасрэднікам для пэўных асоб, то яны будуць прапушчаны ў краіну.
“Так званы гуманітарны калідор існуе, але з пункту гледжання новага геапалітычнага кантэксту, сітуацыі з бяспекай мы павінны заняць пазіцыю, якая забяспечвае найперш бяспеку нашай дзяржавы”, — падкрэсліла міністр.
Кіраўнік МУС не сумняваецца, што людзі, якія “сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе”, павінны яе атрымаць.
“Але сёння, у новым кантэксце ўсёй сітуацыі, мы ўсведамляем, што спробы пранікнення, перасячэння нашай мяжы могуць быць рознымі, замаскіраванымі. Улічваючы гэты новы кантэкст, мы павінны адэкватна ацэньваць сітуацыю”, — рэзюмавала яна.
Сейм Літвы 16 жніўня прыняў рашэнне закрыць з 18 жніўня пагранічныя пераходы “Шумскас” (“Лоша”) і “Цвярачус” (“Відзы”) на граніцы з Беларуссю.
Такое рашэнне прынята ў сувязі з магчымымі пагрозамі з боку наймітаў ПВК “Вагнер”, якія знаходзяцца ў Беларусі.
28 жніўня Польшча, Літва і Латвія абмяркуюць тэхнічныя пытанні закрыцця межаў з Беларуссю для магчымасці сумеснага рашэння пры ўзмацненні пагрозы.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2023 года колькасць інжынерных класаў павялічылася больш, чым у два разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРасіяне ў новым навучальным годзе выкарыстоўвалі квоту на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі толькі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваТры ВНУ аб'яўлялі дадатковы набор першакурснікаў — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені без уліку сезоннага фактару больш за ўсё падаражэлі паштовыя паслугі, гарачае водазабеспячэнне і квіткі на міжнародныя цягнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з васьмі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства