Полк Каліноўскага і “кіберпартызаны” заявілі аб аб’яднанні
6 снежня, BPN. Полк Каліноўскага і “кіберпартызаны” 6 снежня абвясцілі аб аб’яднанні для далейшай сумеснай працы, паведаміла BPN прэс-сакратар “кіберпартызан” Юліяна Шаметавец.
“Разам павышаем якасць працы, — адзначыла яна. — Мы “прабівалі” асобы добраахвотнікаў, зрабілі ўсе чат-боты для палка, перадавалі інфармацыю”.
З напрамкаў сумеснай працы Шаметавец назвала разведку, абарону даных і сродкаў сувязі палка Каліноўскага.
“Разам займаліся разведкай, расшыфроўкай інфармацыі, узломам стратэгічных аб’ектаў. Натуральна, дараслі да таго, што трэба аб’ядноўвацца. Сумесныя планы ёсць, але іх пакуль рана агучваць”, — заявіла прэс-сакратар “кіберпартызан”.
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве 6 снежня заявіў, што аб’яднанне адбываецца “ў рамках вызваленчага руху беларускага народа”. “Гэта робіцца для большай каардынацыі і эфектыўнасці нашых сумесных дзеянняў”, — зазначыў Кабанчук.
Юліяна Шаметавец паведаміла на прэс-канферэнцыі, што сумесная праца добраахвотнікаў і “кіберпартызан” пачалася 24 лютага, калі Расія напала ва Украіну.
“Кіберпартызаны дапамагаюць многім ініцыятывам, не толькі беларускім. Але найбуйнейшая супраца была з палком Каліноўскага”, — сказала Шаметавец.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны на пачатку сакавіка 2022 года. 26 сакавіка ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
“Кіберпартызаны” — група ананімных хакераў, вядомая атакамі на сайты беларускіх сілавых структур, дзяржустаноў і СМІ, размяшчэннем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


