Сейм Літвы канчаткова зацвердзіў зброевую забарону для грамадзян Беларусі і РФ, якія пастаянна пражываюць у краіне
22 снежня, BPN. Сейм Літвы 22 снежня канчаткова зацвердзіў папраўкі да закону аб кантролі над зброяй і боепрыпасамі, паведамляе прэс-служба літоўскага парламента.
За змены выступілі 112 дэпутатаў, устрымаліся — 13, супраць — 1. Адметна, што 15 снежня, калі ў сейме разглядалі склад правак, іх ухвалілі 106 парламентарыяў, устрымаліся — 10, а супраць ніхто не выступіў.
Папраўкі, якія набудуць моц 1 красавіка 2023 года, сярод іншага забараняюць грамадзянам Беларусі і Расіі, якія пастаянна жывуць у Літве, набываць і захоўваць зброю, зброевыя прыналежнасці, боепрыпасы і іх часткі.
Пасля пачатку дзеяння абноўленага закона тыя беларускія і расійскія грамадзяне, у каго ўжо ёсць зброя, павінны будуць на працягу года адмовіцца ад яе — прадаць, перарабіць у небаявую або здаць у паліцыю. Дазволы на захоўванне ці нашэнне зброі будуць ануляваныя. У адваротным выпадку зброя будзе канфіскаваная.
Раней паведамлялася, што ў Літве зброяй валодаюць 42 грамадзяніны Беларусі і 294 грамадзяніны Расіі.
1 снежня такая забарона пачала дзейнічаць у Эстоніі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка



