Дзярждэп: ЗША плануюць у 2023 годзе пачаць усёабдымны стратэгічны дыялог з дэмакратычным рухам Беларусі
23 сакавіка, BPN. Злучаныя Штаты Амерыкі плануюць да канца 2023 года пачаць “ўсёабдымны стратэгічны дыялог з беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю”, заявіла 22 сакавіка ў Вашынгтоне намеснік дзяржсакратара Вэндзі Шэрман на сустрэчы з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай.
Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства выказала “нязменную прыхільнасць Злучаных Штатаў падтрымцы імкнення беларускага народа да дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні”, паведамляепрэс-служба Дзярждэпа.
Бакі выказалі надзею, што дыялог аб’яднае адпаведныя агенцтвы ўрада ЗША, якія займаюцца пытаннямі Беларусі, а таксама шырокае кола беларускіх дэмакратычных дзеячаў, уключаючы палітычных лідараў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных журналістаў, праваабаронцаў, юрыстаў, прафсаюзных лідараў, навукоўцаў і простых беларусаў.
Раней паведамлялася, што Ціханоўская абмеркавала з галоўным намеснікам памочніка дзяржсакратара па супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі Дэвідам Макфарланам пытанні прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі і ягоных памагатых праз міжнародныя механізмы, якія існуюць.
У праграме яе візіту ў ЗША (22–28 сакавіка) — удзел у Форуме Каліноўскага (запрошаны вядомыя палітыкі і дыпламаты), перамовы са спікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Кевінам Макарці, дыскусія “Барацьба Еўропы за актуальнасць, адзінства і каштоўнасць” з удзелам прэзідэнта Еўрапейскага парламента Робертай Метсала (пад эгідай Інстытута палітыкі Гарвардскага ўніверсітэта), удзел у цырымоніі ўзняцця бел-чырвона-белага сцяга над ратушай Бостана з нагоды Дня Волі, сустрэчы з дыяспарай, выступ у Амерыканскім універсітэце і інш.
- ЭканомікаСтупень зносу асноўных сродкаў за гады кіравання Лукашэнкі павялічылася на 3,7 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ чэрвені танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваРасіяне зноў не выкарысталі квоту бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ — Мінадукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінадукацыі ў чарговы раз адсправаздачылася аб выкананні плана прыёму студэнтаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 530 спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


