“БелВЭБлізінг” прафінансуе куплю вагонаў для падсанкцыйнага “Гродна Азота”
29 красавіка, BPN. Кампанія “БелВЭБлізінг” прафінансуе куплю 440 чыгуначных вагонаў расійскай вытворчасці для “Гродна Азота” на суму каля 3 млрд расійскіх рублёў (больш за 37 млн долараў).
Прэс-служба служба “Банка БелЗЭБ” паведамляе, што дагавор лізінгу на 9 гадоў падпісаў у Мінску 28 красавіка кіраўнік расійскай дзяржаўнай карпарацыі развіцця ВЭБ.РФ Ігар Шувалаў.
“Абнаўленне і пашырэнне транспартна-лагістычнага парку найбуйнейшага беларускага хімічнага прадпрыемства будзе садзейнічаць нарошчванню аб’ёмаў экспарту і яго дыверсіфікацыі”, — зазначае прэс-служба.
Таксама, на думку банка, гэта дазволіць “Гродна Азоту” “пашырыць геаграфію краін-партнёраў” і “выбудаваць аптымальныя для цяперашніх няпростых умоў лагістычныя маршруты”.
28 верасня 2022 года паведамлялася, што “БелВЭБлізінг” прафінансаваў пастаўку “Беларуськалію” вагонаў-хопераў для перавозкі мінеральных угнаенняў.
Адзначалася, што тэхніка закуплялася па праграме “абнаўлення транспартна-лагістычнага комплексу беларускага экспарцёра”.
“БелЗЭБлізінг” — лізінгавая арганізацыя, створаная ў 2018 годзе пры ўдзеле ВЭБ.РФ і “Банка БелЗЭБ”. Асноўны напрамак дзейнасці кампаніі — лізінгавае фінансаванне высокатэхналагічнага абсталявання, вырабленага ў Расійскай Федэрацыі.
“Банк БелВЭБ” (раней “Белзнешэканамбанк”) трапіў пад амерыканскія санкцыі, уведзеныя супраць Расіі. “Гродна Азот” знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі.
Галоўным акцыянерам банка з’яўляецца карпарацыя ВЭБ.РФ, якой належыць 97,52% акцый. Яна ўвайшла ў санкцыйны спіс ЗША, прыняты ў адказ на прызнанне Расіяй незалежнасці так званых данецкай і луганскай народных рэспублік — раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, якія не кантралююцца Кіевам.
У сувязі з падтрымкай уладамі ў Мінску ваеннай агрэсіі Расіі ўкраінскія ўлады шукаюць і арыштоўваюць на сваёй тэрыторыі маёмасць беларускіх кампаній, у тым ліку вагоны для перавозкі калійных угнаенняў і самі ўгнаенні.
2 верасня 2022 года Нацыянальная паліцыя паведаміла аб арышце 390 чыгуначных вагонаў, якія належаць двум беларускім і васьмі расійскім прадпрыемствам на агульную суму каля 400 млн грывень (10,9 млн долараў).
Паводле афіцыйных даных, на 24 лютага 2022 года, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне РФ, на тэрыторыі Украіны знаходзілася больш за 7 тыс. вагонаў, якія належаць Беларускай чыгунцы і іншым прадпрыемствам краіны.
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


