Ціханоўская заклікала АБСЕ скарыстацца сваімі паўнамоцтвамі для садзейнічання ў вырашэнні крызісу ў Беларусі (абнаўленне)
3 кастрычніка, Позірк. Выканаўчыя структуры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) “мала што зрабілі ў дачыненні да крызісу ў Беларусі”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 3 кастрычніка на Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.
Яна заклікала сакратарыят АБСЕ і структуру арганізацыі — Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) скарыстацца сваімі паўнамоцтвамі ў гэтым плане.
На думку палітыка, арганізацыі і бюро трэба “максімальна рашуча запатрабаваць” ад Мінска доступ да палітзняволеных. “Чаму АБСЕ не звярнулася з публічнай просьбай наведаць у турме лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алеся Бяляцкага? Ёсць шмат іншых людзей, на ўмовы ўтрымання якіх трэба неадкладна звярнуць увагу”, — падкрэсліла яна.
Дэмлідар заклікала БДІПЧ запатрабаваць доступ да судовых працэсаў, якія працягваюцца ў Беларусі. Бюро, паводле яе слоў, мае “добрую метадалогію і значны досвед маніторынгу судоў”. “Важна, каб гэтыя запыты былі зробленыя публічна. Канфідэнцыйных лістоў недастаткова. Калі вам адмаўляюць у доступе, зрабіце публічнымі гэтыя адказы. Толькі рэжыму ў Мінску павінна быць сорамна за адмову ад супрацоўніцтва”, — лічыць палітык.
У той жа час Ціханоўская падзякавала дзяржавам — членам АБСЕ за запуск Венскага і Маскоўскага механізмаў і падрыхтаваныя ў іх рамках справаздачы, але падкрэсліла, што за дакументамі павінны быць канкрэтныя дзеянні.
Дэмлідар звярнула ўвагу на доказы незаконнага перамяшчэння ў Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны, якіх з 2022 года па травень 2023-га было дастаўлена не менш як 2.150.
“Мы просім нашых партнёраў дапамагчы нам прыцягнуць [Аляксандра] Лукашэнку да адказнасці за гэтыя ваенныя злачынствы, аддаць яго пад суд, — сказала яна. — Група сяброў у АБСЕ можа адыграць важную ролю ў асвятленні гэтай тэмы і дабіцца таго, каб Лукашэнка і яго памагатыя панеслі адказнасць за гэтыя злачынствы”.
Паводле яе слоў, таксама маецца “прававая магчымасць распаўсюдзіць юрысдыкцыю” Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе “хоць бы на частку злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых Лукашэнкам і яго памагатымі ў дачыненні да беларусаў”.
“Мы просім аказаць садзейнічанне беларусам, якія ўцяклі ў ЕС, ва ўзбуджэнні крымінальных спраў на падставе ўніверсальнай юрысдыкцыі, — заявіла палітык. — Крымінальныя справы па фактах катаванняў у Беларусі ўжо распачатыя ў Літве і Польшчы. Каб дапамагчы беларусам дабіцца справядлівасці, мы просім нашых партнёраў удакладніць кола злачынстваў, якія падпадаюць пад універсальную юрысдыкцыю. Мы спадзяемся, што вы дапаможаце дакладна вызначыць віды злачынстваў, якія могуць пераследавацца ў адпаведнасці з прынцыпам універсальнай юрысдыкцыі, у тым ліку катаванні і злачынствы супраць чалавечнасці. Наступным крокам можа стаць перагляд унутранага заканадаўства з мэтай забеспячэння надзейнай прававой асновы для пераследу міжнародных злачынстваў у рамках універсальнай юрысдыкцыі”.
Ціханоўская таксама заклікала БДІПЧ не накіроўваць сваіх назіральнікаў у Беларусь на выбары ў парламент і мясцовыя саветы дэпутатаў у 2024 годзе, паколькі ў краіне “няма ўмоў” для іх правядзення, а ў рэжыма “няма імкнення да дыялогу”. “БДІПЧ не павінна выдаткоўваць свае рэсурсы на назіранне за гэтым фарсам”, — мяркуе дэмлідар.
Абнаўленне.
Амбасадар ЗША ў АБСЕ Майкл Карпэнтэр паведаміў на мерапрыемстве аб стварэнні групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Арганізацыі. У яе ўвайшлі 10 дзяржаў. Карпэнтэр заявіў, што група будзе пашырацца.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка