Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна прабраца 185 мігрантам з тэрыторыі Беларусі
17 траўня, BPN. За папярэдні дзень, 16 траўня, краіны Еўрасаюза не дазволілі нелегальна пракрасціся 185 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 153).
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не зафіксавала спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (12).
Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджаны 110 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (33).
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 75 замежнікаў (108), у тым ліку грамадзяне Сенегала, Шры-Ланкі і Непала.
З пачатку года зафіксавана 13.363 спробы незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 9.283, Латвію — 3.056, Літву — 1.024), у тым ліку з пачатку траўня — 2.563.
Памесячная статыстыка, якую вывеў BPN на падставе штодзённых звестак, сведчыць аб росце напружанасці на мяжы Беларусі і ЕС: у студзені было зроблена 1.989 спроб нелегальнага пераходу мяжы, лютым — 1.970, сакавіку — 3.401, красавіку — 3.440.
Разбіўка па краінах: Польшча — 1.398 у студзені, 1.455 у лютым, 2.583 у сакавіку, 2.363 у красавіку; Латвія — 372 у студзені, 377 у лютым, 559 у сакавіку, 776 у красавіку; Літва — 219 у студзені, 138 у лютым, 259 у сакавіку, 301 у красавіку.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасля таго як Вільнюс прыняў рашэнне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
Да пачатку вайны ва Украіне ў лютым 2022 года міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасля зноў выраслі. Самы папулярны кірунак, як сведчыць статыстыка, — польскі.
Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеянні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

