У дачыненні да завочна прыгаворанага да 25 гадоў пазбаўлення волі Вадзіма Пракоп’ева распачата новая крымінальная вытворчасць
2 кастрычніка, Позірк. Следчы камітэт паведаміў аб пачатку новай завочнай спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да аднаго з заснавальнікаў беларускага добраахвотніцкага палка “Пагоня”, былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева як “асобы, якая мае дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Вытворчасць распачата 29 верасня. Абвешчана аб ёй 2 кастрычніка.
Справа вядзецца па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 2 арт.367 ( паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Як паведамляе СК, “абвінавачанаму Пракоп’еву В.Я. неабходна з’явіцца па адрасе: г. Брэст, вул. Пушкінская, 63”.
24 верасня ў інтэрв’ю каналу “Ток” Пракоп’еў заявіў, што ў выпадку смерці Аляксандра Лукашэнкі робіць стаўку на прыход да ўлады старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай.
21 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Пракоп’ева да 25 гадоў зняволення па справе аб падпале дома праўладнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча.
Дзяржабвінаваўца Максім Чупрыс пасля абвяшчэння прыгавору заявіў дзяржаўным СМІ, што “арганізатару і кіраўніку злачыннай супольнасці” Пракоп’еву “па сукупнасці злачынстваў назначана максімальна магчымае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі” са штрафам у памеры 1.000 базавых велічынь (37 тыс. рублёў).
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка