Паліцыя Польшчы затрымала беларуса і паляка, якія падазраюцца ў выкраданні чалавека

3 кастрычніка, Позірк. Супрацоўнікі паліцыі польскага горада Закапанэ затрымалі беларуса і паляка, якія, як сцвярджаецца, выкралі 24-гадовага жыхара Лодзінскага ваяводства і трымалі яго ў закладніках, паведаміла польскае выданне Wiadomości са спасылкай на праваахоўнікаў.
Сцвярджаецца, што мужчыны патрабавалі ад сям’і выкрадзенага вярнуць доўг, здзекаваліся з чалавека, марылі яго голадам, “заткнулі яму рот затычкаю і перавозілі ў багажніку”.
Паводле даных выдання, у аперацыі ўдзельнічалі паліцыянты з Закапанэ і Малапольскага ваяводства. Паведамляецца, што паліцыя ідэнтыфікавала аўтамабіль, у якім перавозілі закладніка. Калі машына спынілася перад крамай у населеным пункце Касцеліска, праваахоўнікі “правялі жорсткую аперацыю па затрыманні”.
У машыне, як заяўлена, былі 36-гадовы грамадзянін Беларусі, 30-гадовы жыхар Татроўскага павета Польшчы і выкрадзены мужчына.
Суд пастанавіў узяць падазраваных пад варту на 3 месяцы. Ім пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



