Ад пачатку года з абароту вынята больш за 480 адзінак незарэгістраванай зброі, добраахвотна здадзена звыш 300 адзінак — МУС

3 кастрычніка, Позірк. Ад пачатку 2025 года з абароту вынята больш за 480 адзінак незарэгістраванай зброі і каля 53 тыс. розных боепрыпасаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, добраахвотна здадзена больш за 300 адзінак зброі і каля 19 тыс. боепрыпасаў.
Адзначаецца, што 6–10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе чарговы этап аперацыі “Арсенал”, скіраваны на “прадухіленне парушэнняў заканадаўства ў сферы абароту зброі”.
У рамках аперацыі міліцыянеры “правераць умовы захоўвання грамадзянамі зарэгістраваных пісталетаў, стрэльбаў, нагадаюць пра меры бяспекі пры абыходжанні з імі”.
“Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню нелегальнай зброі, боепрыпасаў, выбухных прыстасаванняў і выбуховых рэчываў, растлумачэнню насельніцтву парадку іх добраахвотнай здачы. <…> Асобы, якія добраахвотна перадалі ў органы ўнутраных спраў зброю і боепрыпасы, што незаконна захоўваюцца, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

