Колькасць дэпартаваных з Польшчы беларусаў скарачаецца
3 кастрычніка, Позірк. За дзевяць месяцаў 2025 года ў Польшчы былі вынесены рашэнні аб неабходнасці вяртацца на радзіму ў дачыненні да 955 грамадзян Беларусі, год таму за гэты ж перыяд іх было 1.075, інфармуе беларуская служба Польскага радыё са спасылкай на прадстаўніка галоўнай камендатуры Памежнай аховы Польшчы Конрада Шведа.
Такім чынам, колькасць зменшылася на 11%.
Адзначаецца, што 863 чалавек з пачатку году самі дабравольна выехалі з Польшчы, прымусова былі вывезеныя на мяжу 92 асобы.
Асноўнымі прычынамі дэпартацый названы нелегальнае знаходжанне ці нелегальнае працаўладкаванне ў краіне.
Напрыканцы сакавіка польскае выданне Rzeczpospolita са спасылкай на даныя Памежнай аховы паведамляла, што за два месяцы 2025 года з Польшчы дэпартавана 240 грамадзян Беларусі, а за аналагічны перыяд 2024-га — 100.
Пасля канцэрту Каржа з Польшчы дэпартавана двое беларусаў, яшчэ двое выехалі самастойна
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



