Беларусь абмяркоўвае з Егіптам магчымасць прызнання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі

13 лістапада, Позірк. Двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі, у тым ліку прызнанне дыпломаў беларускіх ВНУ, абмяркоўвалася 13 лістапада на сустрэчы пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Цярэнцьева з міністрам адукацыі і навуковых даследаванняў гэтай паўночнаафрыканскай краіны Махамедам Айманам Ашурам.
Як адзначае прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, бакі таксама абмеркавалі стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва навуковай сферы і ўзаемадзеянне паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі дзвюх краін.
“Міністр інфармаваў аб зацікаўленасці ў актывізацыі абмену вопытам па падрыхтоўцы і навучанні кадраў у сферах сельскай гаспадаркі, высокіх тэхналогій, а таксама ў дысцыплінах фізікі і матэматыкі”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
У верасні мінулага года міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што нягледзячы на выхад Беларусі з Балонскага працэсу айчынныя дыпломы аб вышэйшай адукацыі прызнаюцца ў “цэлым шэрагу краін, нават недружалюбных” — Літве, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі.
У кастрычніку 2022-га Беларусь у аднабаковым парадку скасавала пагадненні з Польшчай, якое дзейнічала з 2005 года, аб прызнанні эквівалентнасці вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва.
17 кастрычніка 2023 года аналагічнае пагадненне Мінск скасаваў з Украінай. Яно дзейнічала з 1998 года. Заяўлялася, гэта адзін з крокаў у адказ на выхад Кіева з шэрагу пагадненняў з Беларуссю.
10 кастрычніка ў Каіры на сустрэчы Цярэнцьева з міністрам транспарту Егіпта Камелем Эль-Вазірам абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў транспартнай сферы. Сярод іншага гаворка ішла пра магчымасць лакалізаваць у Егіпце вытворчасць беларускіх электробусаў.
Перамовы аб патэнцыйным супрацоўніцтве Мінска і Каіра ў галіне электратранспарту вядуцца не адзін год.
У траўні 2021 года генеральны сакратар Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат і Саюза афрыканскіх палат Алаа Эзз заявіў журналістам, што Каір зацікаўлены ў прамысловай кааперацыі з Беларуссю, у тым ліку ў галіне вытворчасці электробусаў.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



