Мінулым днём краіны ЕС зафіксавалі мінімальную з пачатку восені колькасць спроб пранікнення нелегалаў з Беларусі

18 лістапада, Позірк. За папярэдні дзень, 17 лістапада, краіны Еўрапейскага саюза не дазволілі нелегальна прабрацца 42 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 72), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстыкі памежных службаў.
Гэта мінімальная сутачная колькасць нелегалаў, зафіксаваная з пачатку восені памежнымі службамі суседніх дзяржаў ЕС. Столькі ж было зафіксавана 31 жніўня. Мінімум 2023 года — 23 мігранты (27 жніўня).
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы за мінулыя суткі не зафіксавала спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (20).
Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджана 16 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (17).
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 26 чалавек (35).
З пачатку 2023 года спынена 40.775 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 24.799, Латвію — 13.547, Літву — 2.429).
Статыстыка, выведзеная “Позіркам” на падставе штодзённых звестак, сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца, але захоўваецца. Калі ўзімку ў пачатку года было папярэджана 3.959 спробаў нелегальнага пераходу мяжы (студзень — 1.989, люты — 1.970), то ўвесну — 11.560 (сакавік — 3.401, красавік — 3.440, травень — 4.719), улетку — 13.250 (чэрвень — 3.701, ліпень — 5.054, жнівень — 4.495); у верасні — 4.449, кастрычніку — 5.474 (месячны рэкорд), з пачатку лістапада — 2.077.
Разбіўка па краінах:
Польшча — 1.398 у студзені, 1.455 у лютым, 2.583 у сакавіку, 2.363 у красавіку, 2.959 у траўні, 2.866 у чэрвені, 3.934 у ліпені, 2.759 у жніўні, 1.076 у верасні, 2.221 у кастрычніку, 1.185 з пачатку лістапада;
Латвія — 372 у студзені, 377 у лютым, 559 у сакавіку, 776 у красавіку, 1.549 у траўні, 707 у чэрвені, 899 у ліпені, 1.615 у жніўні, 3.172 у верасні, 2.866 у кастрычніку, 655 з пачатку лістапада;
Літва — 219 у студзені, 138 у лютым, 259 у сакавіку, 301 у красавіку, 211 у траўні, 128 у чэрвені, 221 у ліпені, 121 у жніўні, 201 у верасні, 387 у кастрычніку, 237 з пачатку лістапада.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года.
(Штодзённая інфармацыя аб нелегальнай міграцыі даступная падпісчыкам “Позірк+”.)
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
