Мінск 19:53

Мінск і Масква працягваюць аперацыі супраць Варшавы — дзяржсакратар канцылярыі прэм’ера Польшчы

Фота: урадавы партал Польшчы gov.pl

20 лістапада, Позірк. Беларусь і Расія “працягваюць аперацыі”, скіраваныя на “разбурэнне іміджу Польшчы, падрыў узаемнага даверу паміж палякамі і ўкраінцамі, высмейванне польскіх структур бяспекі і сеянне трывогі ў грамадстве”, адзначыў 19 лістапада дзяржаўны сакратар канцылярыі польскага прэм’ер-міністра, прадстаўнік урада па пытаннях бяспекі інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.

Паводле яго слоў, крамлёўская прапаганда працягвае спрабаваць дыскрэдытаваць абараназдольнасць Польшчы, “прасоўваючы наратыў, што вайсковы патэнцыял польскіх Узброеных сіл перабольшаны”.

“У той жа час рашэнне Міністэрства абароны Польшчы аб стварэнні танкавага батальёна на ўсходзе краіны было “інтэрпрэтавана” крамлёўскай прапагандай — у тым ліку і [прэс-сакратаром прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна] Дз. Пясковым — як крок да эскалацыі напружанасці ў стасунках з Мінскам і Масквой”, — напісаў чыноўнік у Х.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка, звярнуў увагу Жарын, “у сваёй прапагандысцкай дзейнасці” падае сігналы пра адкрытасць Мінска да дыялогу з будучым урадам Польшчы, “пры гэтым забываючыся на ўсё дрэннае, што нібыта было зроблена Польшчай дагэтуль”. “У той жа час рэжым Лукашэнкі паслядоўна прадстаўляе цяперашнюю палітыку Варшавы як агрэсіўную, правакацыйную, тую, што чыніць шкоду Польшчы і Еўропе”, — дадаў ён.

Жарын канстатаваў, што аперацыя па “дэстабілізацыі польска-беларускай мяжы з дапамогай штучнай міграцыі”, што была “пачатая Лукашэнкам” у 2021 годзе і “курыруецца беларускімі спецслужбамі, працягваецца.

“Гэтая аперацыя пастаянна суправаджаецца дэзінфармацыйнай актыўнасцю, якая заключаецца ў пастаянным паўтарэнні абвінавачанняў на адрас Памежнай службы Польшчы ў генацыдзе “ўцекачоў”, якія перасякаюць або спрабуюць перасекчы памежны бар’ер”, — падсумаваў дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм’ера.

Польшча сфармавала танкавы батальён ля мяжы з Беларуссю

13 лістапада, Позірк. Новая воінская часць — танкавы батальён у складзе 1-й пяхотнай дывізіі легіёнаў Войска Польскага сфармаваны ў Чартаеве, у Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводства, прыкладна за 30 км ад мяжы з Беларуссю, вынікае з паведамлення ўрадавага партала Польшчы. Польскі …

Крэмль пра польскі танкавы батальён ля мяжы з Беларуссю: Мінск ведае, што рабіць

13 лістапада, Позірк. Фарміраванне Польшчай танкавага батальёна ля мяжы з Беларуссю з'яўляецца "яшчэ адным крокам да напружанасці", заявіў 13 лістапада прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, якія перадае ТАСС, у гэтай сітуацыі Мінск "ведае, што рабіць". "Яны (беларускія …
Падзяліцца: