Лукашэнка зацвердзіў падставы для завяршэння праектаў, якія фінансаваліся міжнароднымі арганізацыямі, з дапамогай бюджэтных сродкаў
12 верасня, Позірк. Прававыя падставы выкарыстання бюджэтных сродкаў для завяршэння “інфраструктурных праектаў, фінансаванне якіх спынена міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі на стадыі актыўнай рэалізацыі”, усталяваныя ўказам № 282 ад 11 верасня.
Дакумент, апублікаваны прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі, накіраваны на “завяршэнне рэалізацыі праектаў”, што фінансаваліся за кошт “крэдытных і грантавых сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый”.
У дадатках да ўказа пералічаныя пяць крэдытных пагадненняў і сем пагадненняў аб пазыцы.
Гаворка ідзе пра крэдытнае пагадненне з Паўночным інвестыцыйным банкам ад 10 снежня 2012 года і пра такія ж пагадненні з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) — ад 10 снежня 2012-га (аб праекце фінансавання экалагічнай інфраструктуры), 24 снежня 2016-га (праграма па воднаму сектару), 11 чэрвеня 2019-га (праект “Чыстая вада Віцебскай вобласці”), 3 снежня 2019-га (праект “Рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі M-3”).
Пагадненні аб пазыках тычыліся праектаў з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі” (23 верасня 2015 года), “Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя” (25 лістапада 2016-га), дадатковага фінансавання праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі” (26 красавіка 2019-га ), “Падвышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг” (24 ліпеня 2019-га), умацавання ўстойлівага энергакарыстання (28 лістапада 2019-га), “Экстранае рэагаванне на COVID-19” (1 чэрвеня 2020-га), “Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі” (23 чэрвеня 2020-га).
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ЕБРР абмежаваў супрацу з беларускімі дзяржаўнымі інстытутамі, аднак захаваў падтрымку прыватнага сектара. У чэрвені 2021 года банк узмацніў кантроль фінансавання праектаў прыватных кампаній.
5 красавіка 2022 года Савет кіраўнікоў ЕБРР прыняў рашэнне прагаласаваць за “рашучыя дзеянні супраць Расіі і Беларусі”: “неадкладна прыпыніць” доступ гэтых краін да фінансавання і экспертнай ацэнкі ЕБРР. 2 сакавіка 2022 года ўсе свае праграмы ў Беларусі спыніла Група Сусветнага банка.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла амаль да 6,5 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаУкраінскі праект "Хачу жыць" апублікаваў спіс дэзерціраў з расійскага войска, сярод іх тры беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаШэсць банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку на 43% перавышае паказчык гадавой даўнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

