У Мінскім раёне матацыкліст загінуў пасля сутыкнення з ласём

8 кастрычніка, Позірк. Пра чарговае дарожна-транспартнае здарэнне праз дзікую жывёлу, якая выбегла на дарогу, паведаміла 8 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
Аварыя здарылася 7 кастрычніка каля 22:40 у Мінскім раёне — на 13-м кіламетры дарогі Р-1 (Мінск — Дзяржынск).
“43-гадовы жыхар Дзяржынскага раёна, кіруючы матацыклам “Сузукі”, здзейсніў наезд на дзікую жывёлу (лось), пасля чаго з’ехаў у правы па ходзе руху кювет. У выніку ДТЗ кіроўца матацыкла памёр на месцы здарэння”, — адзначыла ДАІ.
Раней паведамлялася, што позна ўвечары на 373-м кіламетры дарогі М-1 (Мінск — Брэст — мяжа РФ), непадалёк ад вёскі Абчак у Мінскім раёне, 35-гадовы жыхар сталіцы на “Ленд Роверы” сутыкнуўся з ласём, які выбег на праезную частку, далей — з спадарожным “Фордам”, пасля чаго з’ехаў у кювет, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся. Кіроўца “Ленд Ровера” быў шпіталізаваны.
Як адзначаў на прэс-канферэнцыі 4 чэрвеня начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Мікалай Варанецкі, за студзень — травень у Беларусі ў ДТЗ загінула 2.275 дзікіх жывёл — на 144, або на 7%, больш, чым за адпаведны перыяд 2025 года.
У 2025 годзе ў ДТЗ загінула 5,1 тыс. дзікіх жывёл — на 32% больш у параўнанні з 2024-м.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

