Перайменаваная адзіная ў Беларусі гімназія, якая насіла імя Кастуся Каліноўскага

6 снежня, Позірк. Гімназію № 1 у Свіслачы (Гродзенская вобласць), адзіную ў Беларусі, якая насіла імя кіраўніка паўстання 1863–1864 гг. Кастуся Каліноўскага, перайменавалі ў гонар камсамолкі-падпольшчыцы Пашы (Праскоўі) Васіленкі. Пра гэта 6 снежня паведамілі праўладныя каналы.
На сайце навучальнай установы можна знайсці файл “План работы ДУА “Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г. Свіслач” у 6-ы дзень 25.11.2023″, з чаго становіцца відавочным, што перайменаванне адбылося нядаўна. На старонцы гімназіі прычыны прынятага рашэння не пазначаныя.
Гімназія ў Свіслачы была заснавана ў 1804 годзе графам Вінцэнтам Тышкевічам. У 1875 годзе ператвораная ў настаўніцкую семінарыю, пасля Другой сусветнай вайны стала сярэдняй школай. Імя Кастуся Каліноўскага гімназіі прысвоілі ў 1987 годзе.
У 1847–1852 гг. тут вучыўся сам Каліноўскі, наведваў яе яшчэ адзін вядомы ўдзельнік антырасійскага паўстання — Рамуальд Траўгут. У гімназіі навучаліся таксама мастакі Люцыян Крашэўскі і Напалеон Орда. Пры гэтым на старонцы ўстановы сярод “вядомых выпускнікоў” гэтых імёнаў няма, але можна знайсці начальніка аддзела надзвычайных сітуацый Свіслацкага раёна і былога дырэктара мясцовага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва.
Цяпер імя Каліноўскага носіць полк, які складаецца з грамадзян Беларусі, якія ваююць ва Украіне супраць Расіі. Дзяржпрапаганда пасля пачатку вайны ва Украіне актыўна дыскрэдытуе паўстанне Каліноўскага і яго самога.
Паша (Праскоўя) Васіленка — камсамолка, якая ўзначальвала падчас Другой сусветнай вайны падпольную арганізацыю ў вёсцы Дабраволя (Свіслацкі раён). Увосень 1942 года была павешаная гітлераўцамі.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 22 студзеня ў Вільнюсе на цырымоніі, прысвечанай 160-годдзю з дня пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага, заявіла, што героі паўстання 1863–1864 гг. і сёння застаюцца крыніцай “сілы, нацыянальнага гонару і годнасці”.
Кастусь Каліноўскі ўваходзіць у дзясятку выбітных суайчыннікаў усіх часоў па выніках даследавання беларускай ідэнтычнасці, якое праводзіў у траўні — чэрвені 2023 года Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) шляхам інтэрнэт-апытання. У ім прынялі ўдзел 4.000 чалавек, 2.127 з іх на той момант знаходзіліся ў Беларусі.

- Грамадства
- Грамадства2 жніўня ў трох гарадах Гомельскай вобласці зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў ліпені знізіўся на 0,5%, з пачатку года — на 1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу Кісляка пагрозай нацбяспецы і просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

