Украіна займаецца абсталяваннем першай і другой ліній абароны на мяжы з Беларуссю

14 снежня, Позірк. Украіна працягвае ўмацоўваць абарончыя рубяжы на “найбольш небяспечных напрамках” на мяжы з Беларуссю, вынікае з заявы камандуючага Аб’яднанымі сіламі ўкраінскіх Узброеных сіл (АС УСУ) Сяргея Наева.
Паводле яго слоў, УСУ ўзмацняе абарону разам з Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыяй (Чарнігаўская вобласць Украіны на поўначы мяжуе з Гомельскай вобласцю Беларусі і Бранскай вобласцю РФ).
“Працы [па ўзвядзенні абарончых умацаванняў] ідуць 24/7 і будуць выкананы ў вызначаныя тэрміны. Калі будзе расці пагроза, на падрыхтаваныя рубяжы прыбудуць дадатковыя сілы, і мы будзем гатовыя адэкватна рэагаваць на любое развіццё сітуацыі”, — падкрэсліў Наеў.
Камандуючы АС УСУ адзначыў, што хоць “сёння ў Чарнігаўскай вобласці”, як і “ва ўсёй Паўночнай аперацыйнай зоне, сітуацыя стабільная і кантраляваная”, “на найбольш небяспечных напрамках поўным ходам абсталююцца межы і пазіцыі першай і другой палос абароны”.
30 кастрычніка Наеў паведаміў, што ў прыграніччы з Украінай знаходзіцца 1,8 тыс беларускіх вайскоўцаў.
Паводле яго слоў, каб апраўдаць прысутнасць вайскоўцаў у прыграніччы, Беларусь пастаянна праводзіць трэніроўкі на размешчаных там палігонах.
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка