Мінск 14:49

У музычнай сферы адбываецца паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам — эксперт

Скрыншот: ютуб-канал "Міністэрства сепультуры"

20 снежня, Позірк. У беларускай музыцы 2023 год быў, “бадай, самым яскравым за апошняе дзесяцігоддзе”, “разнастайнасць музычнага матэрыялу і яго вартасць сапраўды ўражваюць”, адзначыў музычны крытык, журналіст Аляксандр Чарнуха 19 снежня на круглым стале па гадавых выніках у сферы культуры.

У імпрэзе, якую Беларуская Рада культуры зладзіла ў Вільнюсе, эксперт удзельнічаў па відэасувязі.

Чарнуха згадаў пра Анастасію Рыдлеўскую, Зміцера Вайцюшкевіча, гурт Polyn ды інш. “Калі казаць не пра папулярную, а акадэмічную музыку, я б адзначыў оперу “Дзікае паляванне караля Стаха”, прэм’ера якой адбылася ў Лондане, музыку напісала выдатная Вольга Падгайская”, — дадаў ён.

Але агулам, паводле слоў музычнага крытыка, у масавай культуры Беларусі “ўсё вельмі складана”. Ён нагадаў пра сёлетні фестываль Viva Braslav, склад удзельнікаў якога амаль цалкам складаўся з прадстаўнікоў Расіі. У 2023 годзе фестываль “паставіў рэкорд наведвальнасці — 30 тысяч чалавек”, заняўшы ў гэтым плане “першае месца з вялікім адрывам”.

Яшчэ адной “характэрнай падзеяй” Чарнуха назваў “тры аншлагі запар Анны Асці” (поп-выканаўца ўкраінскага паходжання з расійскім грамадзянствам, якую крытыкуюць за падтрымку рэжыму Уладзіміра Пуціна), што прайшлі ў Мінск-Арэне. Паводле яго слоў, гэта “цудоўнае сведчанне масавых густаў беларусаў, якія жывуць у расійскім кантэксце і ў адсутнасці жывых выступаў беларусаў унутры краіны выбіраюць вось такія забавы ад прадстаўнікоў “рускага свету”.

Такім чынам, канстатаваў эксперт, адбываецца “паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: