З 1 студзеня настаўнікам павялічаць заробак на 22% ад акладу — Мінадукацыі
28 снежня, Позірк. Пастановай Міністэрства адукацыі, якая ўступіць у сілу 1 студзеня 2024 года, прадугледжана павышэнне заработнай платы педагогам, паведамляе прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што на 22% будзе павялічаны заробак “настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі”, на 15% ад акладу — “кіраўнікам з ліку педагагічных работнікаў, настаўнікам дзіцячых школ мастацтваў, настаўнікам-дэфектолагам, выхавальнікам груп падоўжанага дня і іншым катэгорыям”.
Выхавальнікам ва ўстановах дашкольнай адукацыі, “якія ажыццяўляюць персанальнае суправаджэнне навучэнцаў з растройствамі аўтыстычнага спектру”, павышэнне зарплаты запланавана ў памеры 30% ад базавай стаўкі, памочнікам выхавальніка “пры аказанні дапамогі ў суправаджэнні навучэнцаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата з выяўленымі парушэннямі перамяшчэння, невідушчых навучэнцаў, а таксама навучэнцаў з парушэннямі маўлення, з цяжкасцямі ў навучанні, якія маюць парушэнні паводзін” — на 20% ад базавай стаўкі.
Акрамя гэтага, на 5% ад акладу будзе павышаны заробак “кіраўнікам і спецыялістам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу”.
Удакладняецца, што на працягу 2024 года запланавана “паслядоўнае павышэнне памеру аплаты працыпедагагічных работнікаў”.
Аклад і базавая стаўка з’яўляюцца толькі часткай заробку ў сферы адукацыі. Значную долю даходаў педагогаў складаюць прэміі і іншыя даплаты.
Паводле звестак Белстата, у лістападзе намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў адукацыі склала 1.357,1 рубля (у кастрычніку — 1.323,9). Сярэдняя заработная плата ў Беларусі за гэты перыяд — 1.975,6 рубля (1.971,2).
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка