Адпраўлены ў адстаўку намеснік кіраўніка Мінэнерга Міхадзюк, які курыраваў БелАЭС (абноўлена)
Заметка абноўленая ў сувязі з апублікаваннем адпаведнага дакумента на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
30 снежня, Позірк. 68-гадовы Міхаіл Міхадзюк вызвалены ад пасады намесніка міністра энергетыкі “ў сувязі з выхадам у адстаўку”, вынікае з пастановы Савета міністраў № 956 ад 28 снежня.
Дакумент, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 снежня, падпісаны першым намеснікам прэм’ер-міністра Мікалаем Снапковым.
У пастанове ўтрымліваецца спасылка на падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 46 закона № 175-З ад 1 чэрвеня 2022 года “Аб дзяржаўнай службе”. Гэтая норма вызначае адстаўку як адзін з трынаццаці выпадкаў спынення грамадзянскай службы.
Арт. 48 згаданага закона кажа, што адстаўкай з’яўляецца “спыненне грамадзянскай службы паводле прадугледжаных <…> падстаў з ініцыятывы грамадзянскага служачага”. Прадугледжаныя ўсяго дзве падставы для адстаўкі: наяўнасць дастатковага працоўнага стажу (для мужчын — не менш як 30 гадоў, у тым ліку на грамадзянскай службе — не менш як 20 гадоў) і стан здароўя, які перашкаджае выкананню службовых абавязкаў (пры наяўнасці медыцынскага заключэння). Згодна з законам, права на адстаўку можа быць рэалізаванае толькі аднойчы.
На пасадзе намесніка кіраўніка Мінэнерга Міхадзюк працаваў з 2005 года, сярод іншага курыраваў праект Беларускай атамнай электрастанцыі.
19 снежня Міхадзюк абверг інфармацыю агенцтва “Блумберг” пра няштатную сітуацыю на БелАЭС у 2022 годзе, назваўшы “гэты фэйк” спробай дыскрэдытаваць “цёплыя стасункі” са “старэйшым братам Расійскай Федэрацыяй”.
Паводле заявы чыноўніка, “канструктыўнае ўзаемадзеянне” Беларусі і РФ “нарошчвае мускулы” беларускай эканомікі і “падвышае ўзровень жыцця” грамадзян, а паведамленне агенцтва — гэта “чарговая спроба” дыскрэдытацыі праекта.
“Выхопліваюць асобныя моманты працоўныя, якія былі падчас збудавання, і спрабуюць паднесці гэта як нейкую катастрофу. Няма ніякай катастрофы. Мы ні сабе не ворагі, і не ворагі нашым суседнім краінам, і разумеем сваю адказнасць перад нашымі дзецьмі, унукамі, перад будучымі пакаленнямі”, — сказаў Міхадзюк.
18 снежня “Блумберг” са спасылкай на атрыманыя ўнутраныя дакументы расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам” (генеральны праекціроўшчык і генпадрадчык будаўніцтва БелАЭС) паведаміў, што пуск другога энергаблока 25 лютага 2022 года быў адкладзены праз выяўленую праблему(аб’ект пачаў сілкаваць энергасістэму 13 траўня 2023 года, у прамысловую эксплуатацыю ўведзены 1 лістапада). У матэрыяле ўзгадваюцца і іншыя праблемы АЭС. Агенцтва адзначыла, што Беларусь стала “выпрабавальным палігонам” для новай канструкцыі рэактара, які “Расатам” экспартуе па ўсім свеце.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка