Консульства Беларусі ў Растове-на-Доне з ахопам акупаваных тэрыторый Украіны адкрыецца не пазней за 1 ліпеня
4 студзеня, Позірк. Не пазней за 1 ліпеня 2024 года ў Растове-на-Доне будзе адкрыта генеральнае консульства Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 29 снежня, апублікаванай 4 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, падпісаным прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, генконсульства адкрыюць замест аддзялення пасольства, якое ў гэтыя ж тэрміны будзе закрытае.
28 лістапада мінулага года распараджэнне аб адкрыцці беларускага генконсульства ў Растове-на-Доне падпісаў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.
Дакументам прадугледжана, што ў консульскую акругу ўвойдуць Растоўская і Валгаградская вобласці РФ, а таксама акупаваныя расійскай арміяй тэрыторыі Украіны — так званыя “данецкая народная рэспубліка”, “луганская народная рэспубліка”, Крым і часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Раней паведамлялася аб адкрыцці да 1 студзеня 2024 года аддзялення пасольства Беларусі ў Краснадары — адным з найбуйнейшых гарадоў поўдня Расіі, дзе пражывае больш за мільён чалавек.
Зараз аддзяленні пасольства Беларусі ў РФ працуюць у Казані, Калінінградзе, Краснаярску, Новасібірску, Растове-на-Доне, Смаленску, Уфе, Екацярынбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і Уладзівастоку.
Да 1 красавіка 2024 года замест аддзялення беларускага пасольства ў Екацярынбургу павінна быць адкрыта генеральнае консульства. 30 чэрвеня генконсульства Беларусі адкрылася ў Санкт-Пецярбургу.
28 снежня 2022 года ў Гродне адкрылася генеральнае консульства РФ. Першым абласным цэнтрам, у якім пачалі працаваць расійскія дыпламаты, стаў Брэст у 1994 годзе. У тэрытарыяльна блізкіх да РФ Віцебску, Магілёве і Гомелі расійскіх дыппрадстаўніцтваў пакуль няма.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+