Мінск 12:57

Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ 4 студзеня 2024 года

Фота: freepik.com

4 студзеня, Позірк. Амерыканская, кітайская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 студзеня.

Курс долара вырас да 3,198 рубля (+0,0048, +0,15%), юаня — да 4,4476 за 10 (+0,0008, +0,02%), расійскага рубля — да 3,4998 за 100 (+0,0044, +0,13%).

Таргі еўра 4 студзеня не праводзіліся, 28 снежня яго каціроўка знізілася да 3,52 (-0,0004, -0,01%).

На мінулым працоўным тыдні (25–29 снежня) курс долара знізіўся на 0,81% (з 3,2036 да 3,1775), юаня — на 0,88% (з 4,481 да 4,4414 за 10). Еўра падаражэў на 0,03% (з 3,5191 да 3,5200), расійскі рубель — на 0,56% (з 3,4797 да 3,4991 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 2023 год павялічыўся на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: