Алейнік абмеркаваў з уладамі Саудаўскай Аравіі падключэнне Беларусі да эканамічнай праграмы “Бачанне 2030”
9 студзеня, Позірк. “Нішы для падключэння” Беларусі да праграмы Саудаўскай Аравіі па дыверсіфікацыі эканомікі “Бачанне 2030” абмеркаваў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік з міністрам прамысловасці і мінеральных рэсурсаў гэтай арабскай краіны Бандарам бен Ібрагімам аль-Хараефам.
Бакі разгледзелі магчымасці прамысловай кааперацыі, паставак беларускай тэхнікі і перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у трэціх краінах, паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства па выніках візіту Алейніка ў Саудаўскую Аравію 7–8 студзеня.
Паводле інфармацыі МЗС, праграма “Бачанне 2030” скіраваная на “зніжэнне залежнасці ад вуглевадародаў, пашырэнне патэнцыялу нянафтавага сектара, стварэнне новых працоўных месцаў для моладзі”. Прадугледжвае “патраенне прамысловай вытворчасці” Саудаўскай Аравіі да 2030 года.
На перамовах з прэзідэнтам Горада навукі і тэхналогій імя караля Абдул-Азіза (партнёрская арганізацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) доктарам Мунірам бен Махмудам аль-Дысукі Алейнік абмеркаваў “шляхі актывізацыі навуковай кааперацыі, вызначэнне новых перспектыўных даследчых праектаў і развіццё кантактаў паміж навукоўцамі”. “Дасягнуты дамоўленасці аб аднаўленні сумеснай працы па шэрагу фундаментальных і прыкладных праектаў, а таксама пра абмен візітамі навукоўцаў і даследчыкаў дзвюх краін”, — гаворыцца ў паведамленні.
Беларуская дэлегацыя, у складзе якой было кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра маркетынгу (НЦМ) і Парка высокіх тэхналогій, правяла “шэраг паралельных мерапрыемстваў, скіраваных на развіццё супрацы паміж дзелавымі коламі дзвюх краін і ў сферы высокіх тэхналогій”. Дасягнуты практычныя дамоўленасці, якія плануецца рэалізаваць у 2024 годзе. Чакаецца, што гэта надасць “новы імпульс прамым кантактам і праектам паміж бізнесам Беларусі і Саудаўскай Аравіі”.
НЦМ і Федэрацыя гандлёва-прамысловых палат Саудаўскай Аравіі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні.
У рамках візіту Алейнік правёў перамовы са сваім калегам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам. Беларускі чыноўнік перадаў праз яго пасланні Аляксандра Лукашэнкі каралю Салману ібн Абдул-Азізу аль-Сауду і прэм’ер-міністру краіны наследнаму прынцу Махамеду бен Сальману бен Абдэль-Азізу аль-Сауду. “Дакументы прысвечаны двухбаковым стасункам і шляхам іх далейшага развіцця і актывізацыі ў розных сферах”, — тлумачыць МЗС.
Раней паведамлялася, што Беларусь мае намер адкрыць амбасаду ў Саудаўскай Аравіі. Цяпер за прадстаўленне беларускіх інтарэсаў у гэтай краіне адказвае дыпламатычная місія ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, тавараабарот паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй у 2021 годзе склаў 42,3 млн долараў (-26,4% да 2020 года), з якога на беларускі экспарт прыпала 6,1 млн. Актуальныя даныя ў адкрытым доступе адсутнічаюць.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка