На фоне дэфіцыту ў РФ курыных яек Беларусь на 85% павялічыла пастаўкі гэтага тавару — Рассельгаснагляд
9 студзеня, Позірк. Пастаўкі курыных яек з Беларусі ў Расію 1–9 студзеня выраслі “амаль удвая” ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — “да 11,7 млн штук”, паведаміў 9 студзеня ТАСС са спасылкай на Федэральную службу ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд).
Заяўляецца, што 1–9 студзеня 2023 года з Беларусі ў РФ было ўвезена 6,3 млн курыных яек. Павелічэнне склала 85,7%.
Усяго летась у Расію было пастаўлена 510,8 млн курыных яек беларускай вытворчасці.
“На расійскі рынак на працягу чатырох апошніх гадоў паступіла ў сярэднім больш за 630 млн штук харчовага яйка ў год”, — адзначае Рассельгаснагляд.
З дэфіцытам курыных яек Расія сутыкнулася ў снежні. З-за гэтага па выніках года яны выраслі ў кошце амаль на 50%.
29 снежня падчас наведвання ГЦ “Першы нацыянальны гандлёвы дом” Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму дырэктару Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганне Норкус “перакінуць Пуціну” курыных яек.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка