Мінск 05:53

Дадатнае сальда знешняга гандлю Беларусі за 12 месяцаў скарацілася амаль у сем разоў

Калаж: ekonomist.kg

11 студзеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — лістапад 2023 года склаў 86 млрд 672,9 млн долараў — на 8,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2022-га (80 млрд 29,7 млн.), сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.

Экспарт склаў 43 млрд 701,7 млн долараў (+3%; 42 млрд 422,8 млн), імпарт — 42 млрд 971,3 млн (+14,3%; 37 млрд 607 млн).

Дадатнае сальда за гэты перыяд склала 730,4 млн долараў — на 84,8% менш, чым было па выніках адзінаццаці месяцаў 2022-га (4 млрд 815,8 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень — лістапад гэтага года склаўся на ўзроўні 73 млрд 877,6 млн долараў (9,9% да таго ж перыяду 2022-га, калі было 67 млрд 221,3 млн): экспарт — 36 млрд 23,6 млн (5,6%; 34 млрд 111,6 млн); імпарт — 37 млрд 854 млн (14,3%; 33 млрд 109,7 млн); адмоўнае сальда — 1 млрд 830,4 млн (было дадатным — 1 млрд 1,9 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за 11 месяцаў склаў 12 млрд 795,3 млн долараў (-0,1%; 12 млрд 808,4 млн): экспарт — 7 млрд 678,1 млн (-7,6%; 8 млрд 311,2 млн); імпарт — 5 млрд 117,3 млн (13,8%; 4 млрд 497,3 млн); дадатнае сальда — 2 млрд 560,8 млн (-32,9%; 3 млрд 813,9 млн).

Згодна з важнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2023 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен скласці 5,5%.

Падзяліцца: