Для праверкі боегатоўнасці вайскоўцы з Паўночна-Заходняга камандавання выпраўленыя ў далёкі марш
23 студзеня, Позірк. Шматкіламетровы марш у “прызначаны раён” давядзецца “ў найкарацейшыя тэрміны” здзейсніць 23 студзеня аднаму з падраздзяленняў механізаванага злучэння Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, манеўры на штатнай тэхніцы праводзяцца “ў рамках далейшай праверкі баявой гатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў” Узброеных сіл (УС).
“Падраздзяленню трэба будзе дзейнічаць на незнаёмых участках мясцовасці, выканаць мерапрыемствы па інжынерным абсталяванні і маскіроўцы, арганізаваць ахову раёна засяроджвання, абсталяваць месцы размяшчэння, забеспячэння асабовага складу і ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі і быць у гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней у гэты дзень Мінабароны паведаміла пра пачатак чатырохдзённай штабной трэніроўкі УС на стацыянарных пунктах кіравання. За гэты час, як чакаецца, будуць адпрацаваныя “пытанні планавання прымянення войскаў у адпаведнасці з вучэбнай абстаноўкай, распрацаванай з улікам прагнозу развіцця сітуацыі на Еўрапейскім кантыненце, а таксама досведу прымянення ваеннай сілы ў сучасных умовах”.
Папярэдні раз ваеннае ведамства паведамляла пра падобную трэніроўку на стацыянарных пунктах упраўлення УС, але без згадвання нейкай сітуацыі ў Еўропе 14 снежня 2021 года — за 72 дні да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, на пачатку якога выкарыстоўвалася беларуская тэрыторыя.
Цяперашнія вайсковыя мерапрыемствы ў Беларусі праходзяць на фоне распачатых напярэдадні маштабных вучэнняў Паўночнаатлантычнага альянсу Steadfast Defender (“Трывалы абаронца”), у якіх да канца траўня будзе задзейнічана каля 90 тыс. чалавек. Паводле інфармацыі СМІ, у аснове сцэнарыя манеўраў ляжыць патэнцыйная сітуацыя нападу Расіі на тэрыторыю краін НАТО. Апошні раз параўнальныя паводле маштабу вучэнні праводзіліся ў 1988 годзе.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства