INeedHelpBY пра хвалю затрыманняў: З нашага боку не было ніякіх узломаў і ўцечак інфармацыі

25 студзеня, Позірк. З боку IneedHelpBY не было “ніякіх узломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі”, якія маглі б справакаваць хвалю ператрусаў і затрыманняў 23 студзеня. Пра гэта на старонцы арганізацыі ў “Інстаграме” заявіў яе кіраўнік Філіп Гаўрышаў.
“Мы пацвярджаем, што падчас допыту ў часткі затрыманых пытаюцца, ці атрымлівалі яны прадуктовую дапамогу ад INeedHelpBY. У большасці выпадкаў людзей адпускаюць дадому праз адсутнасць падстаў для прыцягнення да адказнасці і доказаў узаемадзеяння з ініцыятывай”, — адзначыў Гаўрышаў.
Ён звярнуў увагу на тое, “як працуе наш праект”.
“Галоўная задумка ў тым, што ніхто не атрымлівае дапамогу асабіста ад ініцыятывы. Беларусы, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі, атрымліваюць дапамогу ад неабыякавых суайчыннікаў, якія жадаюць дапамагчы прадуктамі харчавання. Гэта значыць, фізічныя асобы аказваюць дапамогу іншым фізічным асобам добраахвотна з дабрачыннымі намерамі. Таму ўся атрыманая дапамога накіраваная і атрыманая не ад арганізацыі INeedHelpBY, а ад прыватных асоб — ад сяброў, прыяцеляў, знаёмых і землякоў; імі ж яна і была аплачаная”, — напісаў кіраўнік арганізацыі.
Ён рэкамендаваў тым, да каго “прыйшлі”, узмацніць меры асабістай бяспекі.
“У першую чаргу выдаліце тэлеграм-бот ініцыятывы, бо яго ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Настойвайце на тым, што дапамогу атрымлівалі ад беларусаў, а не ад нашай ініцыятывы. Калі жадаеце выдаліць вашыя асабістыя дадзеныя з нашай сістэмы, напішыце ў службу падтрымкі. Адпішыцеся ад нашых сацсетак. Пачысціце кэш”, — напісаў Гаўрышаў.
Праект INeedHelpBY створаны ў 2020 годзе, аказвае харчовую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. 16 студзеня прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Гл. таксама:
У выніку рэйду сілавікоў затрымана не менш за 143 чалавекі — Стрыжак
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



