ПАСЕ заклікала да санкцый супраць Беларусі і РФ за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей

25 студзеня, Позірк. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) прыняла рэзалюцыю “Становішча дзяцей Украіны”, у якой заклікала дзяржавы-члены, дзяржавы-назіральнікі і дзяржавы, парламенты якіх карыстаюцца статусам назіральніка пры ПАСЕ, “увесці і ў далейшым выконваць санкцыі супраць РФ і Беларусі, а таксама уключыць у санкцыйныя спісы асоб, якія маюць дачыненне да дэпартацыі, гвалтоўнага перамяшчэння і неабгрунтаванай затрымкі рэпатрыяцыі ўкраінскіх дзяцей”, сказана ў апублікаваным дакуменце.
ПАСЕ таксама заклікала прымаць на ўзроўні нацыянальных парламентаў заявы і/ці рэзалюцыі, якія асуджаюць ваенныя злачынствы супраць украінскіх пад кантролем РФ як злачынства генацыду. Там падкрэслілі “неабходнасць больш хуткага вяртання дэпартаваных і гвалтоўна перамешчаных дзяцей ва Украіну”.
У дакуменце зазначаецца, што вельмі важна “мець доступ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Беларусі і акупаваных тэрыторый Украіны, каб паскорыць працэс ідэнтыфікацыі, месцазнаходжання і рэпатрыяцыі дэпартаваных і прымусова перамешчаных украінскіх дзяцей”.
Асамблея “асабліва занепакоена” лёсам дзяцей, гвалтоўна перамешчаных і дэпартаваных на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны, Расійскую Федэрацыю і Беларусь. У ПАСЕ нагадалі, што гэтая практыка “ўяўляе сабой ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці і <…> магчымы генацыд”.
“ПАСЕ паўтарае свой заклік да Расійскай Федэрацыі і Беларусі неадкладна спыніць гэтыя незаконныя дэпартацыі, затрыманні і гвалтоўныя перамяшчэнні дзяцей і садзейнічаць вяртанню дзяцей у самыя кароткія тэрміны”, — зазначаецца ў рэзалюцыі.
Асобна ў дакуменце прагучаў заклік “ацэньваць праз свае кампетэнтныя нацыянальныя органы ўдзел журналістаў ці іншых прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі ў прапагандысцкіх кампаніях, арганізаваных Расійскай Федэрацыяй ці Беларуссю ў адносінах да ўкраінскіх дзяцей, дэпартаваных і гвалтоўна перамешчаных Расійскай Федэрацыяй, з мэтай прымянення адпаведных мер у такіх выпадках, напрыклад, адмовы ў акрэдытацыі і доступе да публічных мерапрыемстваў”.
Асамблея рэкамендуе Камітэту міністраў Савета Еўропы “стварыць і забяспечыць функцыянаванне сумеснага рэестра асоб, уключаных у санкцыйныя спісы дзяржаў — членаў Савета Еўропы, а таксама ў санкцыйны спіс ЕС, у сувязі з іх дачыненнем да дэпартацыі”. “Такі рэестр будзе служыць мэты гарманізацыі палітыкі санкцый, а таксама маніторынгу і павышэння эфектыўнасці ўведзеных абмежавальных мер”, — мяркуюць у ПАСЕ.
ПАСЕ таксама заклікала розныя арганізацыі, “чый мандат, заснаваны на нейтралітэце, дазваляе ім атрымліваць доступ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Беларусі і акупаваных тэрыторый Украіны”, унесці свой уклад у працэс ідэнтыфікацыі і вызначэння месцазнаходжання ўкраінскіх дзяцей і цесна супрацоўнічаць з Украінай і ўсімі дзяржавамі, якія могуць садзейнічаць вяртанню дзяцей.
Асамблея таксама рэкамендавала Камітэту міністраў СЕ заснаваць мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы і вяртанні ўкраінскіх дзяцей, “дэпартаваных і гвалтоўна перамешчаных Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю”.
27 красавіка 2023 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць судовы пераслед і прыцягненне да адказнасці ў тым ліку Аляксандра Лукашэнкі — за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей.
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) кваліфікавала вываз украінскіх дзяцей як ваеннае злачынства. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 4 траўня 2023 заключэнні экспертаў “Маскоўскага механізму” арганізацыі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы разгледзіць рэзалюцыю аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пасля ўнясення паправакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па росце спажывецкіх цэн у лютым 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ выпадку спынення вайны ва Украіне беларускі рубель можа ўмацавацца да долара — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы мае намер заявіць аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка