З-за пашкоджання сеткі парушана цеплазабеспячэнне на некалькіх вуліцах Мінска

20 сакавіка, Позірк. Аб пашкоджанні цеплавой сеткі ў раёне вуліцы Шаранговіча ў Мінску паведамляе тэлеграм-канал РУП “Мінскэнерга”.
Адзначаецца, што пашкоджанне выяўлена каля 14:00 20 сакавіка.
З мэтай “лакалізацыі парушэння цеплазабеспячэння ў 30 дамах зроблена максімальна магчымае перападключэнне часткі спажыўцоў да рэзервовых крыніц”, гаворыцца ў паведамленні, перабоі ў падачы цяпла могуць назірацца па адрасах Панчанкі, 38, 40, 42, 44, 46, Сухараўская, 33, 39, 41, 45, 51, 55, 59, 61, 63, 65.
Зараз супрацоўнікі філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” РУП “Мінскэнерга” “актыўна займаюцца лакалізацыяй і ліквідацыяй выяўленага пашкоджання”, адзначаецца ў рэлізе.
За апошнія некалькі тыдняў у Беларусі адбылося не менш за сем буйных аварый на сетках электра- і водазабеспячэння.
Гл. таксама:
З-за аварыі на цэнтральнай магістралі Дзяржынск застаўся без ацяплення і гарачай вады

- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


