Мінск 18:01

Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 26 студзеня

Крыніца: unsplash.com / JustStartInvesting

26 студзеня, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама агульная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 студзеня.

Курс долара вырас да 3,1843 рубля (+0,0207, +0,65%), еўра — да 3,4468 (+0,0095, +0,28%), юаня — да 4,4156 за 10 (+0,0136, +0,31%).

Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,5608 за 100 (-0,01, -0,28%).

На адыходзячым працоўным тыдні (22–26 студзеня) курс долара вырас на 0,65% (з 3,1637 да 3,1843), юаня — на 0,83% (з 4,3794 да 4,4156 за 10), еўра — на 0,59% (з 3,4266 да 3,4468); расійскага рубля — знізіўся на 0,2% (з 3,5679 да 3,5608 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 2023 год павялічыўся на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рублі). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: