У камісію па вяртанні палітэмігрантаў паступіла 150 заявак, яе працу плануецца падоўжыць на год — Генпракуратура

26 студзеня, Позірк. Камісія па “разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў” за год працы атрымала больш за 150 заявак, сказаў на яе пасяджэнні 26 студзеня генеральны пракурор Андрэй Швед.
“Кіраўніком дзяржавы падтрыманая прапанова аб падаўжэнні працы нашай камісіі яшчэ на адзін год, — сказаў чыноўнік, які ўзначальвае гэтую структуру. — Адпаведны праект указа намі падрыхтаваны і ўнесены прэзідэнту. Чакаем рашэння”.
Паводле сцвярджэння Шведа, праца камісіі працягнецца, паколькі “нават у плане інфармацыйнага супрацьборства пэўныя вынікі” яна мае. Ён заявіў, што “механізм адпрацаваны”, “падыходы вядомыя” і заклікаў калегаў “нацэльвацца на працу”.
Рашэнне стварыць камісію было прынятае 24 студзеня 2023 года па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага.
На ліпень мінулага года ў камісію звярнулася ўсяго 16 чалавек, сцвярджала ініцыятыва “Кіберпартызаны” са спасылкай на атрыманыя дакументы.
На пачатку траўня Швед паведаміў у эфіры беларускага тэлебачання аб паступленні больш за 70 заяў, але не стаў называць прозвішчы тых, хто звярнуўся. У канцы таго ж месяца наглядны орган адрапартаваў пра чарговае пасяджэнні камісіі, на разгляд якой, як сцвярджалася, былі вынесеныя звароты больш за 20 асоб.
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл неаднаразова папярэджвалі суайчыннікаў, якія эмігравалі, пра небяспеку вяртання праз пагрозу арышту. Вядомыя выпадкі, калі пасля вяртання ў Беларусь і звароту ў камісію людзей прыгаворвалі да турэмных тэрмінаў.
Гл. таксама па тэме:
У камісію па вяртанні эмігрантаў уключана 29 чалавек, сярод іх Церцель, Баскаў, Мукавозчык, Азаронак
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+