МЗС Літвы пацвердзіла, што мае інфармацыю аб затрыманні суайчынніка ў Беларусі

31 жніўня, Позірк. МЗС Літвы 31 жніўня пацвердзіла, што літоўская амбасада ў Беларусі мае інфармацыю аб затрыманні свайго суачынніка Дэвідаса Станулявічуса (Дэвіда Мядзведзева), якога 28 жніўня беларускае МУС унесла у спіс асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, з паметкай “адбывае пакаранне“.
Пра гэта паведамляе партал Delfi. Пры гэтым МЗС адзначыў, што “не можа паведаміць больш пра гэтага чалавека або абставіны здарэння”, паколькі для гэтага неабходная згода самога грамадзяніна.
У публікацыі адзначаецца, што МЗС папярэджвае грамадзян Літвы аб неабходнасці ўстрымацца ад паездак у Беларусь, а тых, хто знаходзіцца там, — як мага хутчэй выехаць.
Канстатуецца, што “ў Беларусі амбасада Літвы можа надаць дапамогу толькі ў вельмі абмежаваным аб’ёме, а ў некаторых выпадках яна наогул не можа дапамагчы”.
Як вынікае са згаданага вышэй спісу МУС, Станулявічус быў асуджаны Мінскім гарадскім судом паводле ч. 1 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Згодна яе санкцыі, “вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу”.
“Наша ніва“ па наяўных у інтэрнэце звестках устанавіла, што 27-гадовы літовец “актыўна займаўся аўтамабільнай тэматыкай, перапродажам аўтамабіляў, арганізоўваў паездкі на мікрааўтобусе паміж Літвой, Польшчай і Беларуссю“, а “ў апошнія гады ён арганізоўваў турыстычныя экскурсіі, у тым ліку ў беларускую частку чарнобыльскай зоны адчужэння”.

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаЗ 2017 года Германія экспартавала ў Беларусь 5,5 тыс. сельскагаспадарчых жывёл і 4,3 млн птушакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

