Мінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем

31 жніўня, Позірк. Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі 31 жніўня прыняла “рашэнне аб спыненні ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Шпакоўскага Р. І.“, паведамляе ведамства.
Падставай “паслужыла здзяйсненне Шпакоўскім Р.І. правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката (ажыццяўленне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру)“.
Крыніца “Позірку“ пацвердзіла, што гаворка ідзе пра адваката Рамана Шпакоўскага, які атрымаў адвакацкую ліцэнзію ў 2020 годзе.
На сайце Беларускай калегіі адвакатаў адзначаецца, што спецыялізацыі Шпакоўскага ўключаюць беларускае і міжнароднае падаткаабкладанне, у тым ліку прадстаўленне інтарэсаў “у спрэчках з падатковымі і кантралюючымі органамі (ДФР, КДБ)“, абскарджанне рашэнняў па праверках і працу па наступствах праверак.
Ён аўтар папулярнага ў прафесіяналаў тэлеграм-канала “Налоги, бизнес и рок-н-ролл” (2.873 падпісчыка). Апошняя публікацыя на канале была 25 жніўня.
З фармулёўкай аб дыскрэдытацыі звання адваката ў Беларусі пазбаўляюць ліцэнзіі не ўпершыню. Тлумачэнняў пры гэтым грамадскасці не даюць.
Сістэматычны ціск на адвакатуру пачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Інстытут заканадаўча фактычна пазбавіўся не залежнага ад дзяржавы статусу: з 2021 года адвакаты могуць працаваць толькі пры юрыдычных кансультацыях, загадчыкі якіх прызначаюцца па ўзгадненні з Мінюстам. У 2022 годзе паўнамоцтвы загадчыкаў пашырылі.
Супраць шэрагу адвакатаў былі заведзеныя крымінальныя справы па палітычных матывах, асобныя прызнаныя палітвязнямі.
Пад пагрозай пераследу некаторыя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адвакатура павінна знаходзіцца пад кантролем“ і “дзейнічаць паводле закона, а не нейкіх прыдуманых нормаў — свабоды слова і іншых свабодаў“.

- ЭканомікаУ ліпені Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС у тэмпах зніжэння цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

