32-гадовы мужчына пазбаўлены волі на 5 гадоў за стральбу з пнеўматыкі па людзях і аўтамабілях

31 жніўня, Позірк. Да 5 гадоў пазбаўлення волі прыгаварыў суд Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці 32-гадовага мясцовага жыхара за стральбу з пнеўматыкі па людзях і аўтамабілях, паведамляе Генеральная пракуратура са спасылкай на пракуратуру Магілёўскай вобласці.
Абвінавачванне вынесенае паводле ч. 2, 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Грамадзянін будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Газабалонны пнеўматычны пісталет Stalker S92ME і балончык да яго канфіскаваныя ў даход дзяржавы. Суд ужыў да фігуранта прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Акрамя таго, задаволеныя іскавыя патрабаванні аднаго з пацярпелых аб спагнанні матэрыяльнай шкоды ў памеры 1,3 тыс. рублёў і кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 500 рублёў.
Устаноўлена, што 31 снежня 2025 года абвінавачаны набыў “на тэрыторыі суседняй дзяржавы“ (у зводках сілавых ведамстваў пад такой маецца на ўвазе Расія, мяжа з якой празрыстая) набыў газабалонны пнеўматычны пісталет. У стане алкагольнага ап’янення ў маршрутным транспартным сродку мужчына “восем разоў стрэліў з пісталета ў свайго калегу, чым прычыніў яму цялесныя пашкоджанні“.
Прыехаўшы ў Беларусь, на балконе кватэры знаёмага ў Магілёўскім раёне мужчына “шэсць разоў стрэліў па двух аўтамабілях, якія знаходзіліся на паркоўцы“. Уласнікам транспартных сродкаў была прычыненая маёмасная шкода на агульную суму звыш 1,5 тыс. рублёў.
У кватэры калегі ён стрэліў у нагу яго маці, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні.
На судзе мужчына віну прызнаў, у зробленым раскаяўся, паведамляе пракуратура.
Прысуд моц не набыў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
25 жніўня паведамлялася пра затрыманне 21-гадовага жыхара Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) за стральбу з пнеўматыкі ў незнаёмага 53-гадовага мужчыну.
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, малады чалавек “у адзін з дзён жніўня 2026 года рухаўся за рулём легкавога аўтамабіля па аўтадарозе Р-6 Івацэвічы — Пінск — Столін каля в. Краглевічы“ ў тым жа раёне. Ён апусціў шкло з пасажырскага боку аўтамабіля і “не менш за тры разы стрэліў з пнеўматычнага пісталета па незнаёмым мужчыне, які праязджаў на ровары”.
Зламысніку выстаўленае абвінавачванне ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК; прадугледжвае арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 1 да 6 гадоў).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



