22-гадовая дзяўчына загінула ў ДТЗ у Докшыцкім раёне, чацвёра паранена

31 жніўня, Позірк. Аб смяротным ДТЗ у Докшыцкім раёне паведаміла ўпраўленне ДАІ па Віцебскай вобласці.
Аварыя здарылася 31 жніўня каля 14:30 на 113-м кіламетры аўтадарогі М-3 Мінск — Віцебск.
Паводле інфармацыі ДАІ, 51-гадовы кіроўца аўтамабіля “Форд Гэлаксі“ выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем “Кіа“ 22-гадовага кіроўцы.
22-гадовая дзяўчына — пасажыр “Кіа” памерла на месцы, кіроўцы двух аўтамабіляў і два пасажыры (26 і 25 гадоў) атрымалі цялесныя пашкоджанні.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства

