У 2023 годзе навуковыя ступені ў Беларусі надалі 44 замежнікам, у тым ліку пяці ўкраінцам

6 лютага, Позірк. У 2023 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія (ВАК) надала навуковыя ступені 44 замежным грамадзянам з 12 дзяржаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 6 лютага ў Мінску старшыня ВАК Аляксандр Гучок.
Паводле яго слоў, званні атрымалі грамадзяне Кітая — 21, Расіі — 6, Ірака і Узбекістана — па 2 ды інш. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што дысертацыі на суісканне навуковай ступені ў Беларусі летась абаранілі пяць украінскіх грамадзян (афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, бакі скасавалі пагадненне аб узаемным прызнанні навуковых ступеняў).
Усяго ў 2023 годзе навуковыя званні нададзеныя 344 суіскальнікам (у 2022 годзе — 308, 2019-м — 358): доктара навук — 51, кандыдата навук — 293.
Акрамя таго, званне прафесара атрымалі 94 чалавекі, дацэнта — 514.
Сярэдні ўзрост суіскальніка навуковай ступені доктара навук склаў 53,4 года, кандыдата — 36 (у 2022 годзе 50 і 38 гадоў адпаведна).
Сярод галін традыцыйна лідзіравала медыцына (17,7% усіх паспяхова абароненых дысертацый), тэхнічныя навукі (каля 15%), эканамічныя (каля 10%), сказаў Гучок.
У 2023 годзе ВАК не зацвердзіў 26 дысертацый па 9 галінах навук. На рашэнне камісіі пададзена тры апеляцыі, адна задаволена.
ВАК настрыфікаваў 31 дакумент аб навуковых ступенях, выдадзены замежнымі атэстацыйнымі органамі.
- Грамадства, ПалітыкаУ аўтарытарным рэжыме Канстытуцыя дрэнна прыжываецца — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка