МЗС Польшчы назваў вызваленне журналіста Пачобута прыярытэтам сваёй дзейнасці

8 лютага, Позірк. Міністэрства замежных спраў Польшчы назвала вызваленне журналіста, намесніка старшыні Саюза палякаў Беларусі, палітвязня Анджэя Пачобута “прыярытэтам” сваёй дзейнасці.
У гадавіну прыгавора Пачобуту ведамства апублікавала заяву, у якой выказала “рашучыя пярэчанні супраць выкарыстання палякаў у Беларусі ў якасці закладнікаў мінскіх уладаў”.
“Пачобут стаў сімвалам беспрэцэдэнтных рэпрэсій, а таксама барацьбы за права культываваць традыцыі продкаў, вывучаць польскую мову, абараняць памятныя месцы і берагчы агульную справу, гістарычную спадчыну Польшчы і Беларусі”, — гаворыцца ў заяве.
МЗС у чарговы раз заклікаў Мінск “паважаць міжнароднае права і двухбаковыя пагадненні ў частцы абароны правоў нацыянальных меншасцяў”.
Таксама адзначаецца, што рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да грамадзян пасля “сфальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года ўзмацняюцца”.
“Гвалт рэжыму прывёў да хвалі выгнанняў у 2020–2023 гадах, калі тысячы беларусаў былі вымушаныя пакінуць сваю радзіму ў пошуках прытулку ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы. МЗС патрабуе вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, а таксама неадкладна спыніць рэпрэсіі ў Беларусі”, — падкрэсліваецца ў звароце.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Пачобута да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне варожасці і варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Суд над Пачобутам пачаўся 16 студзеня, у гэты ж дзень пасля хадайніцтва дзяржабвінаваўцы Бубенчык прыняў рашэнне правесці працэс у закрытым рэжыме.
Разгляд справы некалькі разоў пераносілі: спачатку пасяджэнне было прызначанае на 28 лістапада 2022 года, затым — на 9 студзеня 2023-га.
Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Камітэт дзяржбяспекі ўнёс яго ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
Гл. таксама:
Спікер сената Польшчы заклікала вызваліць палітвязня Анджэя Пачобута
Дуда: Выкарыстанне дыпламатыі для вызвалення польскіх палітвязняў у Беларусі абсалютна неэфектыўна

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+