BelPol: МУС прапануе ўвесці штрафы за прапаганду “нетрадыцыйных адносін” і “свядомай бяздзетнасці”
19 кастрычніка, Позірк. У мэтах “абароны традыцыйных каштоўнасцяў беларускага грамадства і дзяржавы” Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала змены ў заканадаўства, якія прадугледжваюць увядзенне адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду “нетрадыцыйных сексуальных адносін” і “свядомай бяздзетнасці”, паведаміла аб’яднанне былых сілавікоў BelPol.
Паводле інфармацыі арганізацыі, новаўвядзенні ў хуткім часе павінны быць прыняты парламентам і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.
BelPol сцвярджае, што за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на фармаванне прывабнасці “нетрадыцыйных сэксуальных адносін” ці “якая выклікае цікавасць да такіх адносін”, будуць штрафаваць на суму да 200 базавых велічынь (цяпер 7.400 рублёў) “у залежнасці ад спосабу яе распаўсюджвання”.
“Аналагічнае адміністрацыйнае пакаранне плануецца ўвесці і за папулярызацыю ў любой форме поглядаў або заклікаў, у мэтах узнікнення ў канкрэтных асоб або нявызначанага кола грамадзян прыхільнасці да свядомай адмовы ад нараджэння дзяцей”, — зазначае аб’яднанне.
Былыя сілавікі нагадваюць, што аналагічныя законы раней былі прыняты ў Расіі, “тым самым мінскі рэжым імкнецца ў сваёй рыторыцы і дзеяннях не саступаць рэжыму маскоўскаму і ўсё далей аддаляецца ад цывілізаванага свету”.
12 верасня старшы пракурор аддзела па наглядзе выканання заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Раман Сідарэнка паведаміў на прэс-канферэнцыі, што прапануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за “прапаганду нетрадыцыйных сексуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры (бяздзетнасць. — “Позірк”.)”.
Паводле ініцыятывы Генпракуратуры, паведаміў ён, з гэтага года ў навучальныя праграмы будуць укараняць заняткі па вывучэнні асноў сямейнага жыцця, “накіраваныя на ўмацаванне гатоўнасці падрастаючага пакалення да стварэння сям’і і для свабоднага эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці”.
У ліпені праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі ўлады адмовіцца ад спрэчных прапаноў Генпракуратуры ў сферы аховы дзяцей ад сексуальнага гвалту і эксплуатацыі, а таксама падрыхтаваных зменаў у Крымінальны кодэкс.
Прапанаваныя карэкціроўкі заканадаўства, у прыватнасці, прадугледжваюць, што асобам, якія пакутуюць ад педафіліі, суд разам з пакараннем за злачынства зможа прызначаць прымусовае лячэнне, у тым ліку хімічную кастрацыю.
Праваабаронцы заклікалі публічна асудзіць ініцыятыву беларускіх уладаў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка