Саюз туріндустрыі: Рост турплыні з РФ у 2023 годзе кампенсаваў страты з іншых напрамкаў
14 лютага, Позірк. Такога “каласальнага росту турплыні расіян”, як у 2023 годзе, што “кампенсавала плыню, якая была ў Беларусі да пандэміі з усіх краін, не было ніколі”, заявіў у эфіры тэлеканала “Беларусь 24” старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі (РСТІ) Філіп Гулы.
“Расійскіх турыстаў у 2023 годзе да нас прыбыло вельмі шмат. Але вельмі складана дакладна сказаць, колькі. Бо паміж краінамі няма мяжы, а значыць, падлік ускладняецца <…>, праз гэта нельга дакладна падлічыць уклад турызму ў ВУП. Мы ведаем, колькі заплаціў турыст за пуцёўку, квіток — хоць у экспарт турпаслуг гэтыя даныя не ідуць; за гасцініцу, за музей. Але колькі госць выдаткаваў на забавы, абед, куплю сувеніраў, мы падлічыць не можам”, — заявіў Гулы.
Спасылаючыся на інфармацыю расійскага Саюза туріндустрыі і “назірання прадстаўнікоў беларускага турсаюза”, ён адзначыў, што турплынь з РФ летась перавысіла 1 млн чалавек, а паводле інфармацыі Мінспорту і турызму, гаворка можа ісці больш чым пра 4 млн перасоўванняў.
“Гэтая лічба таксама мае месца быць, таму што неарганізаваны турызм з Расіі ў Беларусь, паводле нашых ацэнак, складае больш за 70%”, — адзначыў кіраўнік РСТІ.
Адначасова з павелічэннем колькасці расійскіх турыстаў назіраецца рост беларускага турпатоку ў РФ: паводле звестак расійскага Мінэканамразвіцця, агучаных кіраўніком РСТІ, за тры першыя кварталы 2023 года беларусы “адправіліся на ўсход 191 тыс. разоў”, што на 89% больш за ўзровень 2022 года.
Урад разлічвае на імклівае павелічэнне колькасці паездак замежных грамадзян на працягу бліжэйшых гадоў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз пастановы Савета міністраў № 903 ад 20 снежня мінулага года, якая ўнесла карэктывы ў Дзяржаўную праграму “Беларусь гасцінная” на 2021—2025 гады.
Згодна з дакументам, колькасць паездак замежнікаў у Беларусь у 2023 годзе павінна скласці не менш за 5,66 млн, 2024-м — 6,51 млн, 2025-м — 7,49 млн.
Для параўнання: паводле звестак Белстата, у 2018 годзе замежнікі здзейснілі 11 млн 501,6 тыс. паездак у Беларусь, 2019-м — 11 млн 832,1 тыс., 2020-м (год пандэміі і пачатку грамадска-палітычнага крызісу) — 3 млн 598,5 тыс., 2021-м — 3 млн 361 тыс., 2022-м (год пачатку вайны РФ супраць Украіны і ўсплёску цікавасці расійскіх турыстаў да Беларусі) — 4 млн 920,5 тыс.
На продажы тавараў і паслуг замежным турыстам афіцыйны Мінск разлічвае зарабіць у 2023 годзе — 517 млн долараў, 2024-м — 587 млн, 2025-м — 656 млн.
4 красавіка 2023 года намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык паведаміў, што ў 2022 годзе Беларусь наведала “3 млн 900 турыстаў”, 96% з іх — з Расіі. Паводле слоў чыноўніка, у 2022 годзе “нададзена экспартна-турыстычных паслуг на суму 180 млн долараў”, 97% выручкі склалі “паступленні ад нашых суседзяў”.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+