Улады ўсё яшчэ не вызначыліся з месцам для пахавання радыеактыўных адкідаў
23 лютага, Позірк. Беларускія ўлады яшчэ не вызначыліся з месцам для размяшчэння радыеактыўных адкідаў, заявіў 23 лютага на брыфінгу міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч.
“Ідзе аналіз раёнаў і тэрыторый, дзе патэнцыйна можна размясціць пляцоўку, — цытуе Каранкевіча прэс-служба Мінэнерга. — Пры гэтым улічваюцца ўсе аспекты: экалагічныя, эканамічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя, тэхнічныя”.
Паводле яго слоў, праца зацікаўленых органаў улады “выбудаваная ў рамках дарожнай карты па рэалізацыі праекта”, у яе “актыўна ўцягнутая” Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі.
Каранкевіч нагадаў, што першую чаргу пункта пахавання плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 2030 года. Улады абяцаюць арганізаваць грамадскія слуханні па праекце як у Беларусі, так і з сумежнымі дзяржавамі.
Раней паведамлялася, што створаная ў лютым 2023 года Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі будзе адказваць за матэрыялы, якія ўтвараюцца не толькі на АЭС, але і “ў медыцыне, прамысловасці, навуцы, сельскай гаспадарцы, іншых галінах, дзе выкарыстоўваюцца крыніцы іянізавальнага выпраменьвання”.
Разам з тым, паводле слоў чыноўніка, менавіта БелАЭС будзе напрацоўваць большую частку “эксплуатацыйных радыеактыўных адкідаў” — штогод каля 180 кубічных метраў, або 95% агульнай колькасці.
Адпрацаванае паліва БелАЭС будзе перапрацоўвацца ў Расіі. Пасля перапрацоўкі ў Беларусь будуць вяртацца ўключаныя ў шклопадобную матрыцу адкіды, якія ўтрымліваюць радыенукліды цэзіева-стронцыевай фракцыі (акрамя даўгавечных радыенуклідаў).
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіла дзяржаўная карпарацыя “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка