Выніковая афіцыйная яўка на выбары стала самай нізкай пасля 2000 года

* Вечерам 25 лютага ЦВК паведаміла пра яўку на ўзроўні 72,98%, ноччу 26 лютага павысіла яе да 73,09%. У матэрыял унесена актуальная лічба.
26 лютага, Позірк. Выніковая афіцыйная яўка на парламенцкія і мясцовыя выбары 25 лютага стала самай нізкай пасля 2000 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз архіўных даных Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Цяперашняя яўка склала 73,09%. На парламенцкіх выбарах 2019 года яе абвясцілі на ўзроўні 77,37%, 2016-га — 74,68%, 2012-га — 74,61%, 2008-га — 76,74%, 2004-га — 90,14% (адначасова праводзіўся рэферэндум аб зняцці для Аляксандра Лукашэнкі абмежаванняў на колькасць тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта). У 2000 годзе выбары праходзілі ў два туры. У першым яўка склала 61,08%, пры гэтым у 13 з 110 акругаў выбары былі прызнаныя такімі, што адбыліся; у другім — 53,78%.
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года афіцыйная яўка склала 84,38%, 2015-га — 86,75%, 2010-га — 90,65%, 2006-га — 92,94%, 2001-га — 83,86%.
На рэферэндумах пасля 2000 года яўка таксама была вышэйшай: у 2004 годзе — 90,28%, у 2022-м — 78,63%.
Пры гэтым яўка на датэрміновае галасаванне ў 2024 годзе стала рэкорднай за гісторыю правядзення менавіта выбарчых кампаній — 41,71% (на рэферэндуме-2022 было 42,93%).
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Польшча прадухіліла больш за 20 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС у падаражэнні прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў ліпені 2025 года выраслі на 0,2%, за год — на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 11 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік НАН Каранік спадзяецца на з'яўленне нобелеўскіх лаўрэатаў сярод беларускіх навукоўцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі працаўладкавана больш за 21 тыс. замежнікаў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+