Мінск 05:35

Рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб здушыць імкненне народа да дэмакратыі — МЗС ФРГ

Архіўнае фота: "Позірк"

26 лютага, Позірк. З рашучым асуджэннем “сістэматычных рэпрэсій падчас выбараў” у Беларусі выступіла знешнепалітычнае ведамства Германіі.

“Рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб здушыць імкненне народа да дэмакратыі. Ён адчуў сілу дэмакратычнай ідэі [на прэзідэнцкіх выбарах — 2020] — і гэтая сіла працягвае наводзіць страх на рэжым”, — гаворыцца ў кароткай заяве МЗС ФРГ, выпушчанай пасля завяршэння ў Беларусі выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.

У 2023 годзе ў краіне былі дэ-юрэ ліквідаваныя ўсе дэмакратычныя партыі. Да выбараў былі дапушчаныя толькі праўладныя кандыдаты. Улады дзейнічалі ў рэжыме “акружанай крэпасці”, задзейнічаўшы для забеспячэння сваёй бяспекі ўвесь сілавы апарат.

Афіцыйная датэрміновая яўка склала 41,71%, што стала новым рэкордам выбарчых кампаній. У той жа час канчатковая яўка стала самай нізкай пасля 2000 года (73,09%).

Падзяліцца: