МЗС РФ асудзіў “спробы дэстабілізаваць сітуацыю” ў Беларусі падчас выбараў
26 лютага, Позірк. Міністэрства замежных спраў Расіі асудзіла “спробы збеглай эмігранцкай апазіцыі і калектыўнага Захаду дэстабілізаваць сітуацыю, якія мелі месца” ў Беларусі напярэдадні і падчас адзінага дня галасавання, які прайшоў 25 лютага, гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства РФ.
На думку МЗС РФ, “пераважная большасць” выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбары, аддалі галасы за “патрыятычна настроеных дэпутатаў”.
Неназваныя “спробы дэстабілізацыі” Масква лічыць “чарговым сведчаннем лініі, якая працягваецца, на адкрытае ўмяшанне заходнікаў ва ўнутраныя справы суверэннай Беларусі”.
МЗС краіны “салідарнае з высокімі ацэнкамі арганізацыі галасавання, дадзенымі міжнароднымі назіральнікамі”, у прыватнасці, ад СНД, ШАС, АДКБ і “іншых міжнародных структур”.
Разам з тым, паводле даных Міністэрства ўнутраных спраў, супрацоўнікі міліцыі забяспечылі “ахову грамадскага парадку на кожным з больш за пяць тысяч выбарчых участкаў краіны”. “Грубых парушэнняў і надзвычайных сітуацый не дапушчана”, — падкрэслівалася ў паведамленні прэс-службы ведамства позна вечарам 25 лютага.
МУС падзякавала выбаршчыкам за “культурныя паводзіны”.
За відэазапіс з участку для галасавання затрымана жанчына, вынікае з паведамлення праўладнага тэлеграм-канала. Сілавікі сцвярджаюць, што мастачка-керамістка даслала запіс нейкім “экстрэмістам” пасля таго, як зрабіла яго пасля заканчэння галасавання. Жанчына заявіла сілавікам, што адправіла запіс знаёмай, якая жыве за мяжой, далейшы лёс файла невядомы. Па звестках “Нашай нівы”, затрыманую завуць Алена Карпенка.
Таксама перад закрыццём участку ў апошні дзень датэрміновага галасавання 24 лютага ў Гомельскай вобласці выбаршчык зрабіў фота запоўненага бюлетэня, на яго складзены адміністрацыйны пратакол, паведаміў праўладны Цэнтр грамадскага назірання.
24 лютага аб’яднанне супрацоўнікаў сілавых структур BelPol, якія перайшлі на бок народа, атрымала доступ да сістэмы публічных экранаў у Мінску для трансляцыі звароту дэмлідара Святланы Ціханоўскай з нагоды правядзення 25 лютага парламенцкіх выбараў і выбараў у мясцовыя саветы.
Адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя рады дэпутатаў прайшоў напярэдадні. Электаральная кампанія вялася на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У ёй удзельнічалі выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Дэмсілы заклікалі не ўдзельнічаць у галасаванні.
Аб непрызнанні выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з адпаведным заклікам выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны. раскрытыкавалі МЗС Германіі і група “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, структуры Савета Еўропы.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку “з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл”.
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка