Мінск 07:03

Хрэнін правядзе збор з камандным складам Узброеных сіл

Фота: Мінабароны

13 лістапада, Позірк. Пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна 13 лістапада пройдзе аператыўны збор каманднага складу Узброеных сіл, паведамляе прэс-служба абароннага ведамства.

Адзначаецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел “кіраўнікі органаў вайсковага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і вайсковых частак і іншыя службовыя асобы”.

Заяўленая мэта збору — “выпрацоўка адзіных падыходаў да навучання службовых асоб органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) з улікам накіраванасці падрыхтоўкі Узброеных сіл, арганізацыі паўсядзённай дзейнасці ў ходзе вырашэння пастаўленых задач у новым навучальным годзе”.

Мерапрыемства з’яўляецца рэгулярным. У кастрычніку 2023 года збор праводзіўся ў два этапы, паведамляла Мінабароны. У рамках першага — практычнага — удзельнікі “азнаёміліся з асобным пытаннямі падрыхтоўкі па прызначэнні, з асаблівасцямі арганізацыі тылавога забеспячэння падраздзяленняў у розных умовах абстаноўкі, асаблівасцямі дзеянняў спецыяльных падраздзяленняў, функцыянаваннем сістэмы аховы і абароны розных аб’ектаў і іншымі пытаннямі жыццядзейнасці войскаў”. У ходзе другога — тэарэтычнага — этапу было “выпрацавана адзінае разуменне агульнага парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання, войскаў (сіл), рашэння задач ўсебаковага забеспячэння ў новым навучальным годзе”.

17 траўня гэтага года Хрэнін праводзіў збор (таксама рэгулярны) для кіраўнікоў абласцей і Мінска.

Падзяліцца: