Мінск 17:54

Генштаб УС пачаў чатырохдзённую праверку камандавання тэрытарыяльнай абароны Мінска

Архіўнае фота: Мінабароны

27 лютага, Позірк. Камісія Генеральнага штаба Узброеных сіл 27 лютага — 1 сакавіка праводзіць праверку органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны Мінска, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Яе мэта заключаецца ў тым, каб “ацаніць узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны, эфектыўнасць працы службовых асоб адміністрацый і ваенных камісарыятаў раёнаў па кіраўніцтву яе падрыхтоўкай, а таксама працу па пытаннях арганізацыі народнага апалчэння сталіцы”.

Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.

Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама ваеннымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы забеспячэння трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.

3 чэрвеня 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з улікам “негатыўнага ўкраінскага досведу” прыняў рашэнне “на ўсялякі выпадак пры кожным сельскім савеце мець <…> народнае апалчэнне, гэтую групку людзей”. У выпадку ваенных дзеянняў, упэўнены ён, атрады апалчэнцаў “могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны”.

Урад прадугледзеў трохступеньчатую сістэму кантролю за зброяй "народнага апалчэння"

13 студзеня, Позірк. Інструкцыя аб парадку выдачы і ўліку зброі і боепрыпасаў атрадам "народнага апалчэння" зацверджана пастановай Савета міністраў № 23 ад 11 снежня 2023 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 13 студзеня. З дакумента вынікае, што ўзбраенне для апалчэнцаў будзе паступаць …
Падзяліцца: