Валодзін услед за Пуціным павіншаваў з перамогай “патрыятычныя сілы Беларусі”
Вячаслаў Валодзін
Фота: Дзярждума РФ
27 лютага, Позірк. Старшыня расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, які ўзначальвае таксама Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, “павіншаваў з перамогай патрыятычныя сілы Беларусі”, паведамляе ніжняя палата парламента РФ.
Паводле слоў Валодзіна, назіральнікі з Дзярждумы адзначаюць, што выбары прайшлі “адкрыта, канкурэнтна, легітымна, у рамках нацыянальнага заканадаўства”, “парушэнняў не зафіксавана”.
“Упершыню ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй выбары ў Беларусі прайшлі ў адзіны дзень галасавання. Такая ж мадэль выкарыстоўваецца ў Расіі. Вынікі на выбарах у парламент і мясцовыя саветы Беларусі паказалі перамогу патрыятычных сіл і абсалютную народную падтрымку Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі”, — заявіў Валодзін (арфаграфія арыгінала захаваная).
26 лютага прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін павіншаваў Лукашэнку з “паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл”.
“Высокая яўка выбаршчыкаў і вынікі народнага волевыяўлення наглядна пацвярджаюць шырокую падтрымку курсу на гарманічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, які праводзіцца пад вашым кіраўніцтвам, забеспячэнне ўнутрыпалітычнай стабільнасці і прасоўванне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы”, — прыводзіць словы Пуціна сайт Крамля.
Адзіны дзень галасавання 25 лютага і агулам электаральная кампанія прайшлі на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У дэпутаты былі вылучаны выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Аб непрызнанні выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з такой жа пазіцыяй выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны. Выбары раскрытыкавалі знешнепалітычныя ведамствы Германіі, Даніі, Нарвегіі, Літвы, Польшчы, Швецыі, група “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, Група еўрапейскіх амбасадараў па правах чалавека, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (СЕ), прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад СЕ.
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка